навіны

Сакрэтную статыстыку экспарту калію рассакрэцілі

ААТ Беларуськалій.  Салігорск, Беларусь. Фота: belaruskali.by
ААТ Беларуськалій. Салігорск, Беларусь. Фота: belaruskali.by
podpis źródła zdjęcia

Упершыню за апошнія гады стала вядома, колькі краіна зарабляе на продажы калійных угнаенняў. Выданне «Наша Ніва» здабыло статыстыку, датычную экспарту калію за апошнія тры гады. Паводле статыстычных звестак, галіна моцна пацярпела пасля забароны на транзіт угнаенняў праз Літву ў 2022 годзе.

Так, у параўнанні з дасанкцыйным 2021 годам аб‘ём экспарту калію моцна прасеў у 2022-м. Аднак ужо ў 2023-м – пасля выпрацоўвання новага маршруту праз Расею – экспарт часткова аднавіўся. Падобная сітуацыя і з эканамічнымі паказнікамі. Выручка пасля ўвядзення санкцыяў знізілася больш, чым на мільярд. А пасля пераарыентавання лагістычных шляхоў на Расею ў 2023-м вырасла на паўмільярда.

Пры гэтым сярэдняя цана за тону ў праблемным 2022 годзе была амаль удвая большая, чым у 2023-м.

,,

«Аб‘ёмы паставак калію паменшыліся на 22 адсоткі. Калі мы кажам пра атрыманы даход ад паставак – то ён паменшыўся на 20 адсоткаў. Гэта азначае, што скарачаюцца даходы рэжыму Лукашэнкі, таму рэжым пастаянна алармуе пра неабходнасць зняцця гэтых санкцыяў», – распавядае намеснік кіраўніцы Аб‘яднанага пераходнага кабінету, лідар НАУ Павел Латушка.


Важна, што леташняя валавая выручка амаль на два з паловай мільярда не роўная прыбытку. На канчатковую суму ўплываюць сабекошт здабычы і транспартаванне.

«Лагістыка падаражэла відавочна, бо везці стала далей, стала складаней, магчыма, спатрэбіліся інвестыцыі у нейкую інфраструктуру на месцы, партова-лагістычную, скажам. Якую яны маглі несці самі, нейкімі расейскімі ці нерасейскімі партнёрамі. У любым выпадку? давялося дзяліцца», – тлумачыць спецыяліст у міжнародных эканамічных стасунках Алесь Чайчыц.

Раней незадаволенасць цаной на калій выказваў і сам Аляксандр Лукашэнка.

Паводле «Нашай Нівы», з улікам зніжэння цаны і павелічэння сабекошту «Беларуськалій» перастаў быць той суперрэнтабельнай арганізацыяй, якой ён быў да 2021 года.

,,

«Колькі ім гэта каштавала і наколькі менш прыбытковым гэты бізнес стаў. Ён, відавочна, застаецца больш-менш прыбытковым, раз яны нешта робяць, раз яны працягваюць ім займацца, нешта яны з гэтага маюць, але гэта, канешне, не тыя грошы, якія былі раней, якія былі перад санкцыямі», – кажа Алесь Чайчыц.


Як зазначае Павел Латушка, пад пытаннем і будучыня экспарту выкапняў:

«У 2024 годзе, хутчэй за ўсё, адбудзецца таксама памяншэнне даходаў ад экспарту калійных угнаенняў, нягледзячы на тое, што аб’ёмы могуць вырасці. Таму што цана на калій таксама памяншаецца».

Паводле «Нашай Нівы», выйсцем з сітуацыі можа стаць угода з «Уралкаліем» з мэтай зменшыць здабычу і штучна падняць цэны. Аднак расейцы праблемаў з лагістыкай не маюць, да таго ж, летась «Уралкалій» спрацаваў з рэнтабельнасцю амаль 40 адсоткаў.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Андрэй Сульжыц, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10