Грамадзянам Таджыкістана рэкамендавана ўстрымацца ад наведвання Беларусі з-за «узмацнення жорсткасці рэжыму кантролю» на паветраных пунктах пропуску. Пра гэта паведамляе амбасада Таджыкістана ў Беларусі.
«З прычыны ўзмацнення жорсткасці ў Рэспубліцы Беларусь рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян праз дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску, Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Таджыкістан часова ўстрымацца ад паездак у Рэспубліку Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні ад 10 верасня.
У гэты ж дзень з'явілася рэкамендацыя не ездзіць яшчэ і ў Расію. Практычна з такой жа фармулёўкай пра гэта паведаміла амбасада Таджыкістана ў Расеі.
Літаральна 9 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з Днём дзяржаўнай незалежнасці і выказаў перакананне, што «беларуска-таджыкскае партнёрства, заснаванае на сумесным гістарычным мінулым, будзе і далей актыўна развівацца».
Арсен Рудэнка belsat.eu