Гісторык і публіцыст Алесь Белы ў сакавіку 2022 года быў затрыманы ў Менску, адбыў 15 содняў за кратамі, з'ехаў у Ізраіль і напісаў чарговую сваю кнігу – «Самы цымус: Смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні». Кніжка выйшла ў беларускім выдавецтве «Gutenberg Publisher». Яе прэзентацыя адбылася 14 жніўня ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве. Белы распавядаў і памешваў лыжкай у рондалі, дзе гатаваўся імбэрлах – дэсерт з морквы, вельмі падобны да цымусу, які даў назву кнізе. «Белсат» спрабаваў дачакацца дэгустацыі.