Напрыканцы мінулага тыдня ў Менск прыляцелі чатыры самалёты «Airbus» авіякампаніі з Гамбіі «Magic Air». Эксперт у авіяцыйнай галіне сказаў «Белсату», што наўрад ці гэтыя лайнеры набыла «Белавія». Самыя імаверныя атрымальнікі самалётаў — Расея або Іран, якія набываюць судны ў абыход санкцыяў.