навіны

Ці атрымаецца вярнуць лекараў у дзяржаўную медыцыну?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: grodno.1prof.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: grodno.1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Савет Міністраў дадаў пералік платных медычных паслугаў, кошты на якія будуць рэгулявацца Міністэрствам аховы здароўя. Пастанова пачне дзеяць з лістапада гэтага года. Падобныя захады адбываліся і раней, напрыклад, у стаматалогіі. Пра мэты Саўміна і рэгуляванне коштаў на кансультацыі лекараў-спецыялістаў у прыватных медычных установах нам распавёў намеснік прадстаўніцы ў справах сацыяльнай палітыкі Аб'яднанага пераходнага кабінету Станіслаў Салавей.

Эксперт кажа, што шукаць сэнс у падобных дзеяннях дастаткова цяжка, а прычынаю такога кроку можа быць нежаданне выклікаць сацыяльную незадаволенасць.

«Пры гэтым яны крыху не ўлічваюць, што ў Беларусі платная медыцына зробленая як альтэрнатыва дзяржаўнай, не замяшчаючы яе. Ты туды можаш пайсці ў двух выпадках: калі ў тваёй паліклініцы чагосьці няма, калі ты там не можаш чагосьці атрымаць, ці другі варыянт – ты ідзеш туды паводле свайго жадання».


Станіслаў Салавей называе гэтую пастанову небяспечнай праз дзве прычыны: павелічэнне рызыкі карупцыі і знікненне жадання развівацца.

Таксама варта ўлічваць, што катэгорыі, да якіх можна прывязаць гэтае рэгуляванне, не маюць нічога агульнага з уменнямі і экспертнасцю. Гэта звычайная выслуга гадоў, а кандыдацкія і доктарскія ступені ўвогуле адарваныя ад практыкі. Таму ўзнікае лагічнае пытанне:

«Як табе, дырэктару клінікі, утрымаць у сябе спецыяліста высокага ўзроўню? Як табе яго аддзячыць за працу? Які сэнс яму добра працаваць? І гэта добрая глеба для заробкаў у капэртах».

У выніку, на думку эксперта, лекараў такія захады могуць падштурхнуць да міграцыі, але ніяк не да вяртання ў дзяржаўную медыцыну, што паступова прывядзе да яшчэ большага кадравага голаду і зніжэння якасці медыцыны. Што да саміх коштаў, то…

«Магчыма, нейкі кароткачасовы эфект паніжэння коштаў яны атрымаюць, але ў глабальным плане, калі была праблема ў горадзе запісацца да алерголага ў паліклініку, цяпер будзе роўна тая ж праблема запісацца ў прыватны медычны цэнтр да таго ж алерголага. Будзе тое самае. То бок нічога добрага не будзе. Я не думаю, што гэта займее пазітыўны эфект нават на дыстанцыі паўгода-год».


Станіслаў Салавей упэўнены, што праз падобныя дзеянні лекары не захочуць вяртацца ў дзяржаўную медыцыну, як гэта планавалася, а праз дзесяць гадоў уся беларуская медыцына будзе на мяжы катастрофы з нізкакваліфікаванымі спецыялістамі.

Ірына Юр'ева, Марыя Арцыбашава, «Белсат» 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10