Belsat.eu

Пайсці і не вярнуцца... Вынік...

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Тарайкоўскі, Канстанцін Шышмакоў, Аляксандр Віхор, Генадзь Шутаў. Амаль год, як яны загінулі. Іхныя сваякі распавялі пра вынікі праверак паводле фактаў іхнай смерці. І пра тое, чым скончыўся суд над сведкаю забойства Генадзя Шутава.



Хто б мог уявіць, як адрэагуюць улады Беларусі на незадавальненне грамадзянаў рэжымам? Прадстаўнікам сілавых структураў выдалі індульгенцыю на бязлітаснае абыходжанне з людзьмі. Ёсць загінулыя. У першых трох частках рэпартажу мы спрабавалі пазнаёміць гледачоў з ахвярамі рэжыму, а сёння мы хочам вам расказаць пра вынікі расследаванняў.
Аляксандра Тарайкоўскага забілі стрэлам у грудзі. Дзеянні сілавікоў прызналі правамернымі. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена. Блізкім не далі азнаёміцца з вынікамі праверкі.
Канстанціна Шышмакова знайшлі павешаным у лесе. Вынік праверкі: суіцыд. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена.
Аляксандр Віхор памёр у рэанімацыі, куды трапіў з СІЗА. Вынік праверкі: смерць праз абвастрэнне захворванняў. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена.
Генадзь Шутаў застрэлены вайскоўцамі. Ён пасмяротна прызнаны вінаватым у супраціве. У завядзенні крымінальнай справы паводле факту гібелі Шутава адмоўлена. Ягоны сябар Аляксандр Кардзюкоў, які быў з ім побач падчас забойства, таксама прызнаны вінаватым у супраціве. Яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Так сёння выглядае правасуддзе ў Беларусі. Так сёння працуе ў краіне закон. І ніхто ні ад чаго не застрахаваны.
Рэпартаж, 2021 г., Беларусь
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10