«Міністр абароны» ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Вадзім Кабанчук пракаментаваў паведамленні пра тое, што на беларуска-расейскіх вучэннях «Захад-2025» будуць «адпрацоўвацца пытанні планавання ўжывання ядравай зброі і ракетнага комплексу «Арэшнік». Кабанчук заявіў у эфіры «Белсату», што гэта – «безумоўна, крок эскалацыйны».