Бяляцкі ведаў, што па яго прыйдуць, а чаму не з’ехаў? Інтэрв’ю з Наталляй Пінчук – жонкай зняволенага
26.03.2023, 23:00
Наталля Пінчук падчас інтэрв’ю «Белсату» у Варшаве. 24 сакавіка 2023 года. (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Віны за ім няма ніякай, чалавек невінаваты».
Як Алесь Бяляцкі даведаўся, што яго ўганаравалі Нобэлеўскай прэміяй міру, не ведае нават жонка: перапіску са зняволеным мужам цэнзуруюць, а на адзіным кароткім спатканні Бяляцкі толькі жэстам паказаў, што думае пра прэмію. «Белсат» паразмаўляў з Наталляй Пінчук пра ейнага зняволенага мужа і значэнне прэміі.
Наталля Пінчук падчас інтэрв’ю «Белсату» у Варшаве. 24 сакавіка 2023 года. (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, у снежні 2022 года зачытала за зняволенага мужа Нобэлеўскую лекцыю ў Осла. Тады «Белсат» вырашыў з прычынаў бяспекі не запісваць з ёй інтэрв’ю: рэжым Аляксандра Лукашэнкі мог адпомсціць ёй за размову з «экстрэмістамі».
Праз тры месяцы Ігар Кулей пагутарыў з Наталляй Пінчук. Яна растлумачыла: з прычынаў асабістага характару яна пакуль вырашыла не вяртацца ў Беларусь, таму цяпер можа размаўляць з «Белсатам». Што да бяспекі ці небяспекі, «усё гэта вельмі адносна», адзначыла яна.
Пасля таго, як мужа ўганаравалі Нобэлеўскай прэміяй, у жыцці Наталлі нічога не змянілася, запэўнівае яна: толькі з’явілася больш працы, больш сустрэчаў з прадстаўнікамі ўладных структураў розных дзяржаваў, каб даносіць звесткі пра сітуацыю ў Беларусі – і каб тыя прымалі нейкія захады ў вызваленні несправядліва асуджаных.
«Прыбавілася працы і адказнасці, – тлумачыць Наталля. – Я разумею, што гэтую працу павінна выконваць, таму што гэта я раблю не толькі дзеля Алеся, а раблю для ўсіх тых беларусаў, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, для тых беларусаў, якія, як і Алесь, за кратамі».
Ігар Кулей згадаў, як Бяляцкаму ў 2011 годзе ўручалі Прэмію свабоды Атлантычнай рады (прэміяй Бяляцкага ўганаравалі менш як за месяц да таго, як улады Беларусі кінулі яго за краты на тры гады). Прэзідэнт Атлантычнай рады тады казаў, што неўзабаве ў Бяляцкага будзе і Нобэлеўская ўзнагарода. Кулей тады паспрачаўся з сябрам і прайграў: лічыў, што да Нобэлеўскай прэміі Бяляцкаму засталося два гады, а напраўду заставалася 11. А ці чакаў прэміі сам Бяляцкі?
«Алесь не працаваў на прэміі, ён працаваў таму, што ў гэтым была неабходнасць, – адказала Пінчук. – Неабходнасць займацца тымі справамі, якія найбольш патрабавалі ўвагі, поўнай аддачы. Што тычыцца праваабароны, то ён сапраўды ўсяго сябе аддаваў гэтаму. Гэта стыль ягонага жыцця, ён не адчуваў сябе па-іншаму».
Яна падкрэслівае: гэта цудоўна, што ацанілі ягоную працу, але гэтая праца была скіраваная на тое, каб у Беларусі не парушаліся правы чалавека. На першым месцы для яго – свабодная дэмакратычная Беларусь.
«Якраз чакання абсалютна не было, гэта абсалютна нечаканая навіна, – згадвае Пінчук пра Нобэлеўскую прэмію мужу. – У час гэтага ўвязнення ў мяне наогул склалася ўражанне, што на Алеся забыліся. У мяне было з чым параўнаць: з тым зняволеннем, калі ён сядзеў 10 гадоў таму. Тады было вельмі шмат увагі тым палітвязням, якія знаходзіліся за кратамі, у тым ліку і Алесю. Што тычыцца гэтага часу і гэтага разу, нават мала хто да мяне дазвоньваўся. Таму нават думак такіх не магло прыйсці ў галаву. Я разумею, што сітуацыя зараз вельмі была спецыфічная і іншая: зараз маса людзей сядзіць у турмах, усю гэтую ўвагу зразумела, што трэба размеркаваць і іншым, і гэта таксама правільна, таксама важна. Таму прэмія – гэта было нешта такое, што вельмі моцна мяне здзівіла і ўразіла».
Уручэнне Нобэлеўскай прэміі міру. На здымку: Наталля Пінчук, Ян Рачынскі і Аляксандра Матвійчук. Осла, Нарвегія. 10 снежня 2022 года. (Фота: Белсат)
Бяляцкага намінавалі на Нобэлеўскую прэмію пяць разоў – тады, згадвае Наталля, і былі размовы з Алесем пра магчымае атрыманне. Цяпер жа не было інфармацыі пра намінацыю: намінантаў могуць раскрываць тыя, хто намінаваў, а могуць і не раскрываць, сам Нобэлеўскі камітэт публікуе поўны спіс намінантаў толькі праз 50 гадоў. Наталля Пінчук даведалася пра ўзнагароду мужу толькі ў дзень, калі тую ўзнагароду вырашылі даць: 7 кастрычніка 2022 года.
«Мы якраз з маімі сяброўкамі вярнуліся з падарожжа напярэдадні, у нас было нервовае падарожжа з непрыемнымі прыгодамі. Каб нейкім чынам развеяцца, з сяброўкай пагаварыла, яна кажа: «Наташа, ідзі прайдзіся па вуліцы, крышку ў сябе прыйдзі». І я сабралася і пайшла па вуліцах прайсціся. Паколькі шум гораду, машыны, гэты рух, я не адразу пачула, што звоніць тэлефон. Калі падняла трубку, званіла мая сяброўка з такім ледзь не крыкам: што ты трубку не падымаеш, тут такія падзеі адбываюцца, табе ўжо ўсе звоняць, не могуць дазваніцца. Сапраўды, калі я скончыла з ёй размаўляць, я ўбачыла, што ў мяне тут вялікі спіс і SMS-ак, і прапушчаных тэлефанаванняў. Тады я ўжо бягом павярнула дадому».
Уражанні, згадвае яна, былі вельмі моцныя, і была не толькі радасць, але таксама пэўны страх:
«Я на той час журналістам пра гэта не расказвала, таму што мяне проста б не зразумелі: палічылі, што гэта няшчырая рэакцыя на тую падзею. Я вельмі хвалявалася, што гэта можа пагоршыць сітуацыю з Алесем. І ў той жа час маглі быць, і ў большасці людзей былі спадзяванні, што гэта наадварот можа палепшыць сітуацыю. Але я мела свае перасцярогі».
Аб тым, што імя Бяляцкага будзе запісанае ў падручнікі гісторыі, ягоная жонка яшчэ не думала.
Алесь Бяляцкі ў няволі з 14 ліпеня 2021 года – у той дзень схапілі яшчэ тузін праваабаронцаў і актывістаў, правялі ператрусы ў двух дзясятках арганізацыяў. Як ён даведаўся аб Нобэлеўскай прэміі, не ведае нават жонка: перапіска нетрывалая, не ўсё праходзіць цэнзуру, а адзінае спатканне доўжылася толькі гадзіну. На тым спатканні Алесь выказаў эмоцыі з нагоды прэміі толькі жэстамі: Наталля падымае далоні ўгару, робіць ашаломлены твар.
«Я зразумела, да чаго ўсе гэтыя жэсты адносяцца, таму што для яго гэта было абсалютна нечакана, – тлумачыць Пінчук. – Гэта ўжо было 10 лістапада, колькі часу прайшло. Для яго гэта быў важны момант».
Наталля Пінчук падчас інтэрв’ю «Белсату» у Варшаве. 24 сакавіка 2023 года. (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
Спіс прэміяў Бяляцкага вельмі доўгі: акрамя «Нобэлеўкі», ён мае дзясяткі ўзнагародаў і адзначэнняў. Прэмія «Homo Homini», якую ўручыў сам Вацлаў Гавэл, і прэмія імя Гавэла ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы; прэміі Леха Валэнсы і прэмія імя Андрэя Сахарава; прэмія ад Дзяржаўнага дэпартаменту Злучаных Штатаў і медаль да 100-годдзя Беларускай народнай рэспублікі; літаратурная прэмія Алеся Адамовіча і шведская прэмія «За правільны лад жыцця»; званні ганаровага грамадзяніна Генуі, Парыжу і Сіракузаў…
«Прэміі ў любым выпадку важныя, таму што даюць ацэнку дзейнасці: што тое, што ты робіш, гэта ўсё ж такі недарма, – разважае Пінчук. – Але гэта не выклікае ў яго такіх вялікіх эмоцыяў. Так, гэта адзін з этапаў, які адзначылі. Але не прэміі вызначалі ягоную работу. Наадварот, тое, што ён рабіў, спадарожна адзначалі прэміямі».
«У яго было веданне таго, што за ім прыйдуць, цвярозае асэнсаванне было, – адказвае жонка. – У нас яшчэ калі ў лютым быў вобшук, мы ўжо тады падумалі, што прыйшлі за Алесем. Калі вобшук скончыўся, я запыталася, ці можна яму сабраць рэчы. На што мне сказалі, што не, што выклікала ў мяне здзіўленне, таму што мы ўжо ведалі, што гэта рана ці поўна адбудзецца».
На думку Наталлі Пінчук, Бяляцкаму было б цяжка перанесці знаходжанне за мяжою ў бяспецы ў час, калі за кратамі ўжо былі «вясноўцы» Марфа Рабкова, Леанід Судаленка і іншыя, каго схапілі раней.
«Чаму не з’ехаў? Таму што ён разумее, як і ў першы раз, што віны за ім няма ніякай, чалавек невінаваты, – упэўненая Пінчук. – Але мы ведаем, што ў нас зараз садзяць і невінаватых. Таму ўсведамленне таго, што яго пасадзяць, было адназначнае. Але разам з тым, да гэтага часу былі арыштаваныя таксама супрацоўнікі «Вясны» – і для яго было маральна непрымальным, што ён з’едзе, будзе знаходзіцца ў бяспецы ў той час, як ягоныя калегі тут у Беларусі, у такіх дастаткова цяжкіх умовах».
А калі б з’ехаў, ці не мог бы зрабіць больш на волі, тым больш у статусе лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру?
«Ужо склалася як склалася, – адказвае жонка Бяляцкага. – Мне здаецца, тое, што ён знаходзіцца зараз у турме, і вось той факт, што ён нобэлеўскі лаўрэат, узмацняе яшчэ больш увагу да Беларусі – і менавіта не толькі да Алеся як асобы на сённяшні дзень сусветна вядомай, але і тых людзей, якія таксама побач з ім, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Зараз ужо не так істотна, хто падымае голас: я ці хто іншы. Да гэтага голасу прыслухоўваюцца таму, што Нобэль звязаны з Беларуссю, і гэта вяртае Беларусь у фокус увагі міжнароднай супольнасці. І тое, што Алесь пакуль знаходзіцца ў вязніцы, гэта паказвае, што беларускае пытанне не вырашанае, і што яго трэба вырашаць».
Яна пагаджаецца з тым, што муж мог бы зрабіць шмат справаў на волі і за межамі Беларусі, але ў сітуацыі, якая склалася, «увесь трагізм і драматызм сітуацыі найбольш відавочны». Гэта не значыць, што добра, што ён у няволі, але так ужо склалася, рэзюмуе яна.
Кулей расказаў, як аналізаваў статыстыку праглядаў навінаў, звязаных з Бяляцкім і Нобэлеўскай прэміяй, і расчараваўся: лічбы малыя. Чаму самая прэстыжная ўзнагарода ў свеце не выклікала рэзанансу сярод беларусаў?
«Справа ў тым, што беларусы зараз увогуле знаходзяцца ў вельмі прыгнечаным стане. Увогуле глядзець якія б то ні было СМІ, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі» і гэтак далей – гэта вялікая рызыка для іх, – лічыць Пінчук. – Па-другое, не забываемся пра тое, што ў нас актыўна дзейнічае прапаганда. Зараз беларускія СМІ Нобэлеўскую прэмію называюць «так званай», прыніжаючы значна статус гэтай узнагароды».
У апошнім слове на судзе Бяляцкі казаў пра прымірэнне, заклікаў да шырокага нацыянальнага дыялогу з прадстаўнікамі ўладаў і грамадскасці пасля спынення рэпрэсіяў і вызвалення палітвязняў.
«Ён мысліць стратэгічна ў дадзеным выпадку, ён глядзіць у будучыню і разумее, што мы беларусы ўсе розныя, і рана ці позна нам усё роўна трэба будзе дамаўляцца паміж сабой, – разважае Пінчук. – Верагодна, зараз для нас гэта востра і балюча ўспрымаць, таму што памятныя ўсе гэтыя раны 2020 года, памятныя нам кожнадзённыя арышты-суды, якія адбываюцца. На сённяшні дзень здаецца, што немагчыма ніякае прымірэнне. Але ў тым, што вы зацытавалі, вельмі важна звярнуць увагу на перадумовы. Перадумовы вельмі істотныя: трэба вызваліць усіх, хто сядзіць па палітычных матывах».
Нават коштам таго, што Лукашэнка называе «перагортваннем старонкі»? Пінчук адказвае: найперш важныя жыцці людзей, бо ў турмах Беларусі людзей па сутнасці павольна забіваюць. Іншая справа – як потым распрацоўваць падыходы да тых, хто парушаў законы. Так Пінчук бачыць меркаванне Бяляцкага, так лічыць і сама:
«Злачынцы павінны быць пакараныя, гэта адназначна. Што тычыцца людзей, якія маюць іншае меркаванне, то мы мусім знайсці нейкі кансэнсус».
Наталля Пінчук упэўненая, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі скончыцца раней ці пазней, а пытанне толькі ў тым, як доўга будзе ісці гэты працэс – яна мае спадзяванні на тое, што саюз з Расеяй аслабне.
«Нам не пашэнціла з суседствам, нам не пашэнціла з Расеяй, якая пастаянна падтрымлівае Лукашэнку і ягоны рэжым, – мяркуе Пінчук. – Гэта, на жаль, стварае праблемы не толькі нам, а і іншым дзяржавам. Аслабленне Расеі – гэта верагодны шанец для Беларусі».
Змены ў лепшы бок, упэўненая яна, будуць, і гаворка не пра аптымізм ці песімізм: усе дыктатарскія рэжымы рана ці позна падаюць.
«Шмат што залежыць ад нас, але шмат што залежыць і ад той геапалітычнай сітуацыі, якая складваецца вакол нас, – кажа Пінчук. – Хацелася б верыць у лепшае, хацелася б пры ўсім маім песімізме. Але, зразумела, ніхто не адмовіцца ад таго, каб мы апынуліся ў Беларусі – той, якая б зараз не была нечым страшным, нечым шэрым-змрочным, дзе нельга было паспяваць песні на той мове, якой ты хочаш, выказаць сваю думку. Вольная Беларусь для нас перадусім».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (964 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.