Кепскія перспектывы ЗСУ ў Данецкай вобласці. Ці ўдасца ўратаваць фронт?
15.07.2024, 09:27
Помнік князю Уладзіміру на Уладзімірскай гары ў Кіеве, Украіна. 28 траўня 2024 года. (Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» аналізуе вынікі чарговага тыдня поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне.
«Белсат» аналізуе вынікі чарговага тыдня поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра становішча на фронце станам на раніцу 15 ліпеня чытайце ў нашым матэрыяле.
Помнік князю Уладзіміру на Уладзімірскай гары ў Кіеве, Украіна. 28 траўня 2024 года. (Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат)
Чарговы тыдзень баёў ва Украіне адзначыўся захаваннем ініцыятывы Узброеных сілаў РФ, якія наступаюць амаль па ўсёй лініі сутыкнення і маюць паступовыя прасоўванні на асобных участках фронту.
Разам з тым поспехі расейцам даюцца цаной істотных стратаў, якія, паводле Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны, стабільна перавышаюць тысячу чалавек за содні, што ў сваю чаргу ўказвае на высокую інтэнсіўнасць баявых дзеянняў.
На поўначы Харкаўскай вобласці расейцы не валодаюць перавагай, і баявыя дзеянні часцяком набываюць сустрэчны характар.
Так, на паўночным захадзе ад абласнога цэнтру ўкраінскія вайскоўцы ў чарговы раз выбілі праціўніка з памежнага сяла Сотніцкі Казачок. Але гэты лакальны поспех яшчэ не гарантуе ЗСУ стабілізацыю на гэтым участку фронту, паколькі войскі РФ ужо правялі ратацыю і намагаюцца вярнуць страчаныя пазіцыі, атакуючы з тэрыторыі Белгородскай вобласці.
Падобная карціна назіраецца і на іншых участках фронту на поўначы Харкаўшчыны – паміж сёламі Ліпцы, Глыбокае і Старыца, а таксама на тэрыторыі гораду Ваўчанск і ягоных ваколіцаў. Тут атакуюць абодва праціўнікі, і асобныя пазіцыі часцяком пераходзяць з рук у рукі, што, тым не менш, істотна не мяняе сітуацыі – фронт застаецца адносна стабільным.
Агулам, выглядае на тое, што расейскае камандаванне канчаткова адмовілася ад планаў па стварэнні так званай буфернай зоны ў паўночных раёнах Украіны (пры ўмове, што такія планы сапраўды існавалі) і проста напружвае фронт на поўначы, імкнучыся сцягнуць рэзервы Збройных сілаў з іншых участкаў фронту.
У такой сітуацыі выглядаюць дзіўнымі паводзіны ўкраінскага камандавання, якое, відавочна, разумеючы адсутнасць у праціўніка неабходных сілаў для істотнага прарыву фронту на кірунку, усё адно працягвае ўзмацняць паўночны фланг фронту і ўвязваецца ў баі на ўчастках, якія не маюць стратэгічнага значэння. Імаверна, такія дзеянні маюць у асноўным палітычны характар.
Моцны ціск з боку УС РФ захоўваецца на купянскім і ліманскім кірунках (лінія фронту на паўночным усходзе Харкаўскай, на захадзе Луганскай і поўначы Данецкай вобласцяў), дзе яны маюць істотную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, за кошт чаго дасягаюць частковых поспехаў.
Тактыка расейцаў заключаецца ў правядзенні рэгулярных атак на шматлікіх лакальных участках, з дапамогай якіх яны намагаюцца выявіць слабыя месцы ў абароне праціўніка, куды ў далейшым і будуць скіраваныя асноўныя сілы.
Яшчэ ў канцы чэрвеня аналітыкі праекту Deepstate звярталі ўвагу камандавання ЗСУ на стварэнне расейцамі ўдарнага кулаку колькасцю да 10 тысяч вайскоўцаў, які мусіць забяспечыць прарыў да левага берагу ракі Аскіл у ваколіцах пасёлку Баравая ў Ізюмскім раёне Харкаўскай вобласці.
Гэтая ж крыніца піша, што паведамленні былі праігнараваныя Генштабам ЗСУ, які не ўзмацніў кірункі дадатковымі агнявымі сродкамі, з дапамогай якіх можна было б загадзя наносіць уражанне па месцах засяроджання сілаў праціўніка.
У выніку расейцы, скарыстаўшыся перавагай у колькасці, здзейснілі ўдар у бок сяла Макееўка (у Луганскай вобласці) і дасягнулі тактычнага поспеху. Цяпер УС РФ, імаверна, паспрабуюць развіць дасягненне і замацавацца на заходнім беразе ракі Жарабец. І ўжо далей, з атрыманага плацдарму, працягнецца рух у кірунку Баравой і ракі Аскіл.
Спаленая расейская тэхніка і разбітыя грамадзянскія аўтамабілі на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве. На заднім плане – Міністэрства міжнародных спраў. Кіеў, Украіна. 28 траўня 2024 года. (Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат)
З поўдня ад ракі Сівэрскі Данец Узброеныя сілы РФ захоўваюць ініцыятыву, атакуючы адразу на некалькіх участках у бок гораду Сівэрск.
Таксама УС РФ ціснуць на пазіцыі праціўніка ў ваколіцах гораду Часаў Яр, дзе яны імкнуцца выпрастаць фронт уздоўж каналу Сівэрскі Данец – Данбас.
Між тым пакуль выглядае на тое, што ЗСУ ўдалося прыпыніць расейцаў і стабілізаваць сітуацыю на на гэтых участках фронту. Асаблівую ўвагу тут варта звярнуць на паўднёвы фланг краматорскага кірунку, дзе расейцам ніяк не ўдаецца заняць зруйнаванае сяло Клішчыеўка і тэрыторыі каля яго.
У больш складаным становішчы знаходзяцца Сілы абароны Украіны ніжэй па фронце ў Данецкай вобласці. Тут расейцы рухаюцца адразу ў некалькіх населеных пунктах на ўсходзе і поўдні тарэцкай агламерацыі, а таксама намагаюцца выйсці да заходніх ускрайках самога Тарэцку.
З улікам канфігурацыі фронту, імаверна, што бліжэйшым часам Узброеным сілам РФ удасца заняць вялізны плацдарм на ўчастку паміж населенымі пунктамі Нью-Ёрк – Леанідаўка – Залізнае (на поўдні ад Тарэцку), што ў перспектыве стварае ўмовы для захопу Тарэцку і далейшага выхаду да гораду Канстанцінаўка (у абыход Часавага Яру). Такім чынам, пад пагрозай можа апынуцца ўвесь паўднёвы фланг вышэйзгаданага краматорскага кірунку.
Відавочна, што дзеля стабілізацыі сітуацыі камандаванню ЗСУ давядзецца перакідаць рэзервы, якія, нагадаем, раней былі скіраваныя на поўнач краіны.
Адначасова з ціскам пад Тарэцкам, войскі РФ намагаюцца ахапіць лінію абароны ЗСУ на больш шырокім участку, рухаючыся на паўночным фланзе пакроўскага кірунку (на захадзе ад гораду Аўдзееўка) у бок трасы Пакроўск – Канстанцінаўка. Цяпер да гэтай стратэгічнай для ўсяго ўсходняга фронту артэрыі іх аддзяляе каля шасці кіламетраў. Між тым, хутчэй за ўсё, пакуль расейцы не будуць прарывацца наўпрост да трасы, а для пачатку паспрабуюць забяспечыць флангі для будучага прарыву.
На гэты ўчастак фронту таксама патрабуецца перакіданне рэзерваў ЗСУ, што пакуль не выглядае магчымым праз паступовыя прасоўванні расейцаў ніжэй па фронце ў ваколіцах населеных пунктаў Карлаўка і Краснагоркаў.
Менш паспяховым выглядае наступ войскаў РФ на поўдні Украіны, дзе яны ціснуць на двух асноўных участках фронту – на так званым урэмаўскім выступе (на мяжы Данецкай і Запарожскай вобласцяў) і ў ваколіцах гораду Арэхаў (цэнтральная частка Запарожскай вобласці).
На першым з іх расейцы за тыдзень прасунуліся на ўсходзе ад ракі Мокрыя Ялы і занялі сяло Ураджайнае. На другім участку фіксуецца невялікі рух каля сёлаў Вэрбовае і Работына.
Сімвалічным з’яўляецца той факт, што сваімі дзеяннямі на поўдні УС РФ намагаюцца ліквідаваць наступствы леташняга контрнаступу ЗСУ, які ішоў на гэтых жа ўчастках фронту, але маюць такія ж праблемы: асаблівасці рэльефу, адкрытая прастора стэпу і амаль цалкам знішчаныя баямі і без таго рэдкія лесапасадкі з’яўляюцца максімальна нязручнымі для бяспечнага прасоўванняў войскаў, што ў сваю чаргу запавольвае рух і прыводзіць да вялізных стратаў, хоць і не выключае лакальных прарываў.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.