У касцёле Святых Сымона і Алены ў Менску, больш вядомым як Чырвоны касцёл, з чэрвеня распачаліся рамонтныя працы. Надоечы «katolik.life» напісаў, што са святыні вывезлі не ўсе кнігі і абразы, і будаўнікі збіраюцца іх «утылізаваць», а некаторыя ўжо выкінулі на сметнік. Пробашч парафіі Франц Рудзь пракаментаваў сітуацыю агенцтву «Минск-Новости».