Naviny

Украіна параіла беларускай арміі не набліжацца да мяжы падчас вучэнняў «Захад-2025»

Беларускія войскі на вучэннях
Беларускія войскі на вучэннях. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

МЗС Украіны з нагоды расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025», што пройдуць з 12 да 16 верасня, апублікавала заяву, у якой папярэдзіла Беларусь пра недапушчальнасць правакацыяў і параіла беларускай арміі не набліжацца да межаў Украіны.