Палітвязням сабралі звыш паўмільёна еўраў. Куды пойдуць грошы і як гэта пракантралююць?
31.07.2023, 19:48
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Aleksiej Witwicki / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Завяршыўся марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё адно». Што зараз?
30 ліпеня завяршыўся онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі «Нам не ўсё адно». Сабралі больш за € 500 000. «Белсат» распытаў суарганізатарку марафону аб тым, што будзе далей з сабранай сумай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Aleksiej Witwicki / Forum)
Марафон трываў два дні: 29 ліпеня ў падтрымку збору выступілі больш за дваццаць беларускіх медыяў (у ліку іх «Белсат»), якія вялі 12-гадзінную відэатрансляцыю са шматлікімі гасцямі, а магчымасць ахвяраваць грошы не закрывалі да канца 30 ліпеня. Цяпер збор закончылі, але ахвотныя ўсё яшчэ могуць пералічыць грошы асобным ініцыятывам, якія падтрымоўваюць палітвязняў.
На сайце праекту Salidarnasc.com лічыльнік паказвае ахвяраванні на € 574 617. Гэтая сума не канчатковая: грошы збіралі рознымі шляхамі (у тым ліку праз крыптавалюты), а сэрвісы пераводу грошай бяруць розныя камісіі (папярэдне – ад 3 % да 5 %). Дакладную суму назавуць пазней, але несумнеўна, што яна будзе большай за паўмільёна еўраў.
Але нават калі паўмільёна еўраў падзяліць на колькасць палітычных зняволеных, выйдзе менш за € 400 на чалавека. Так, на момант публікацыі лічыльнік на сайце «Вясны» паказвае 1474 палітвязні – і гэта без уліку тых, хто ўжо выйшаў на волю, хто на «хатняй хіміі», чые справы яшчэ разглядаюць праваабаронцы і пра чые справы проста не ведаюць, бо сваякі не хочуць прыцягваць уваіу да зняволеных.
Дык паўмільёна – шмат ці мала? Наста Базар, суарганізатарка марафону і піярніца каманды «Klopat_by» Вольгі Гарбуновай, адказвае «Белсату»:
,,
«Калі казаць пра патрэбы палітзняволеных, то, безумоўна, гэта мала. Якую б мы суму ні сабралі, гэта б не пакрыла ўсіх патрэбаў і не закрыла б усіх пытанняў, якія мы маем на сённяшні дзень».
«Мэта гэтага марафону – выкарыстаць яшчэ адзін інструмент, які можа існаваць для падтрымкі палітзняволеных. Калі казаць пра сумы, першапачаткова мы не разлічвалі ні на якую. У Вольгі была мара, каб хаця б было сто тысяч – і мы разумелі, што гэта можа быць як 50, так і 500 тысяч».
Яна згадвае, як сачылі за лічыльнікам: 100 тысяч – «ОК», 200 тысяч – «прам вельмі натхняльна», 500 тысяч – «момант радасці». Ды галоўнае, кажа Базар, што практыка паказала: інструмент працоўны, трэба браць у працу і думаць, як выкарыстоўваць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Aleksiej Witwicki / Forum)
Ахвяравалі грошы звыш 11 тысяч чалавек. Гэта, разважае Базар, няшмат, бо беларусаў за мяжу з’ехала нашмат больш, а некаторыя дыяспары існуюць дзесяцігоддзямі. Але ж гэта паказала, што яднанне беларусаў застаецца і цяпер.
«У марафону было некалькі мэтаў, – тлумачыць яна. – Адна з мэтаў, безумоўна, сабраць грошы. Але не менш важная мэта – працяг гэтай фразы: „Нам не ўсё адно, і хай яны пра гэта даведаюцца“. Гэта пра розных людзей, але ў першую чаргу пра палітзняволеных, каб яны ведалі, што мы пра іх памятаем, мы будзем пра іх гаварыць, мы будзем іх голасам і мы будзем выкарыстоўваць розныя інструменты, каб знаходзіць для іх падтрымку».
Адносна марафону паспрачаліся на скрыню віна два заснавальнікі фондаў салідарнасці: Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык. Першы абяцаў другому скрыню віна, калі набярэцца больш за € 700 000, другі першаму – калі менш за € 700 000. Віно атрымае Стрыжак.
Беларусы, адзначае Базар, «крэатывілі» з данатамі. Спачатку сталі з’яўляцца ахвяраванні € 23,34 – як колішні «народны» адміністратыўны артыкул 23.34 за «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Потым былі € 233,4, нават некалькі данатаў па € 2334. З’яўляліся таксама ахвяраванні па € 9,08 і € 20,20 (9.08.2020 – дзень выбараў), нават € 13,12 (1312 – шыфр тых, хто лічыць, што сярод сілавікоў няма добрых людзей).
А калі ў тэлемарафоне выступіў сувядоўца падкасту пра секс «Полчаса кардио» Максім Паршута, з’явіліся данаты з намёкам: на € 69.
Найбольшае ахвяраванне – € 10 000. Хто столькі ахвяраваў, невядома. Не выключана, што гэта была не прыватная асоба, а кампанія. Ды марафон падтрымала няшмат бізнесаў беларусаў за мяжою. Базар згадвае, як перад запускам марафону арганізатары звярталіся да розных кампаніяў і бізнесоўцаў. У выніку атрымаўся марафон фізічных асобаў – ды, дадае яна, вядомыя людзі і самі ахвяравалі грошы, і запрашалі іншых да ўдзелу.
Ёсць цікавыя прыклады падтрымання марафону. Выдавец Андрэй Янушкевіч абяцаў, што ўсе грошы за кнігі, купленыя ў праекту «Кнігаўка» 29 ліпеня, будуць пераведзеныя на марафон, а кніг накупілі на € 400. Вядомая «коцікамі свабоды» мастачка Вольга Якубоўская прапанавала сваю карціну на дабрачынны аўкцыён – € 1550 пайшло ў марафон. Каманда «INeedHelpBY» пачалі рабіць цішоткі «Нам не ўсё адно» і дасылаць іх за данаты звыш € 200. Каманда Паўла Латушкі выстаўляла на аўкцыён «дарагія сэрцу» рэчы, як то шахматы, футбольны мяч ці кнігу – усё было куплена, для марафону сабралі € 1195, а наверх таго каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і сама «скінулася» на € 1500.
Куды пойдуць грошы?
Перад марафонам, расказвае Базар, арганізатары выходзілі на кантакт з усімі вядомымі ім фондамі, суполкамі і ініцыятывамі, якія падтрымоўваюць палітычных зняволеных. Некаторыя далучыліся ў якасці інфармацыйных партнёраў, а 13 арганізацыяў пажадалі атрымаць грошы са збору. Як менавіта размяркуюць грошы, яшчэ вызначаюць, расказвае Базар:
,,
«Фонды зараз абмяркоўваюць, як зрабіць так, каб не было перасячэнняў, каб не было ад розных фондаў аднолькавых выплат, таму што нашая мэта – ахапіць як мага болей людзей».
«І асабліва тых, хто яшчэ ніколі не пісаў заявак. Такіх людзей шмат. Ёсць людзі, якія баяцца, якія не ведаюць куды… Таму вельмі важна сказаць, што да нас далучылася Беларуская асацыяцыя палітзняволеных: гэта тыя палітзняволеныя, якія ўжо адбылі тэрміны. Яны сталі такім вельмі добрым мосцікам паміж праваабарончымі арганізацыямі, арганізацыямі падтрымкі і сем’ямі палітзняволеных. Таму што калі я баюся некаму напісаць або не ведаю, як пісаць сям’і, то сукамерніку або сукамерніцы, якія выйшлі, прасцей наладжваць кантакт».
З боку арганізатараў марафону створаная назіральная рада, у якую ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы пяці медыяў, у тым ліку «Белсату». Базар падкрэслівае: было вельмі важна, каб не атрымалася, што «мы самі сябе правяраем», а каб іншыя сачылі за размеркаваннем грошай.
Вынікі марафону «Нам не ўсё адно»
Бюджэт марафону, падкрэслівае Базар, «гэта нуль». Усе, хто працавалі над марафонам, рабілі гэта бясплатна. І рахунак, на які збіралі грошы, стварылі спецыяльна пад марафон, іншых грошай там няма, таму будзе прасцей праверыць, што грошы не пойдуць нікуды, акрамя як адпаведным фондам і на камісію плацежных пляцовак.
Прыблізна праз два месяцы фонды мусяць перавесці грошы сем’ям палітвязняў, купіць на іх перадачы ў калоніі або аплаціць адвакатаў палітвязняў. Пасля гэтага фонды будуць даваць справаздачы назіральнай радзе. Частка грошай пойдзе, імаверна, не ў Беларусь, бо сваякам зняволеных таксама патрэбная дапамога: у палітвязняў ёсць шматдзетныя сем’і і пажылыя бацькі. Бліжэй да лістапада мусіць з’явіцца фінальная справаздача.
Цяпер зразумела, што марафоны – дзейны інструмент, які варта выкарыстоўваць надалей, адказвае Базар. Як і калі, пакуль невядома. Была ідэя збіраць грошы на беларускіх байцоў, якія ваююць на баку Украіны, і Гарбунова гатовая яе падтрымаць, але для запуску новага марафону трэба яшчэ правесці перамовы з тымі, каму можна збіраць грошы. Пакуль жа, рэзюмуе Базар, трэба яшчэ скончыць гэтую кампанію.
Пасля 30 ліпеня збор грошай на марафоне «Нам не ўсё адно» спынілі.
Нейкім цудам ужо пасля закрыцця збору «прарваліся» яшчэ два данаты, на € 200 і на € 11 – Базар перадае тлумачэнне тэхнікаў, што калі да закрыцця збору быў адкрыты віджэт уводу звестак карткі, то грошы маглі перавесці па спыненні марафону. Але тым, хто хоча «з нуля» перавесці грошы, цяпер варта ахвяраваць асобным ініцыятывам, якія дапамагаюць палітвязням.
Марафон падтрымалі, сярод іншых, ініцыятывы, якія цяпер збіраюць ахвяраванні на падтрымку рэпрэсаваных або на дзейнасць у падтрымку рэпрэсаваных:
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.