У Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт да гадавіны бітвы пад Воршай
31.08.2023, 18:18
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Сабраныя сродкі пойдуць на падтрыманне і дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
У суботу, 9 верасня, у Варшаве пройдзе беларуска-польска-ўкраінскі марш і дабрачынны канцэрт да гадавіны бітвы пад Воршай. Мерапрыемства адбудзецца ў Музеі вольнай Беларусі і закончыцца на Пляцы Канстытуцыі.
Афіша імпрэзы
У гэтым годзе адзначаецца 509 гадоў з бітвы пад Воршай, у якой у 1514 годзе супраць расейцаў змагаліся разам продкі беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Гэтая падзея лічыцца Днём беларускай вайсковай славы.
Імпрэза будзе дабрачынная, і ўсе сабраныя падчас яе сродкі пойдуць на падтрыманне і дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
План імпрэзы:
Падчас канцэрту чакаецца выступ беларускіх гуртоў «Dzieciuki» і «Lity Taler», а таксама ўкраінскага гурта ІЗЗІ ды іншых.
Адкрыты збор сродкаў на арганізацыю свята. Ахвяраваць можна праз спасылку.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: арганізацыя «РУХ», Полк імя Кастуся Каліноўскага, польская арганізацыя «Młode Kresy» і ўкраінская «Євромайдан-Варшава», а таксама Беларускі дом у Варшаве.
Партнёры імпрэзы: Музей вольнай Беларусі, Беларускі моладзевы хаб, Belsat, Цэнтр беларускай салідарнасці, THISMINSK media, TV Republika, Gazeta Polska, Niezależna.