Пробашча прынеслі ў ахвяру за Чырвоны касцёл. Як і навошта звальнялі ксяндза Завальнюка
29.07.2024, 16:19
Жаночы пратэст (Фота: Belsat.eu)
podpis źródła zdjęcia
Шматгадовы пробашч Чырвонага касцёлу ў Менску адпраўлены ў адстаўку.
Шматгадовы пробашч Чырвонага касцёлу ў Менску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адпраўлены ў адстаўку. Вернікі парафіі гэтым незадаволеныя, а эксперты ў сваю чаргу адзначаюць, што менавіта гэта магло быць умовай уладаў для вяртання каталікам будынку касцёлу, што стаіць зачыненым з 2022 года.
Жаночы пратэст (Фота: Belsat.eu)
Навіна пра змены ў кіраўніцтве пробашча Чырвонага касцёлу (парафія Святога Сымона і Святой Алены) з’явілася ў пятніцу 26 ліпеня. Спачатку на сайце Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а затым і на галоўным каталіцкім партале краіны – Catholic.by. Назвы ў навінаў, якія датычылі адной канкрэтнай парафіі, былі максімальна абстрактнымі: «Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі» і «Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Мінску». І гэта пры тым, што Чырвоны касцёл – гэта не проста адзін з касцёлаў архідыяцэзіі і нават Менску, а адна з візітных картак беларускага каталіцтва і беларускай сталіцы, за лёсам касцёла вернікі і грамадства актыўна сачылі з моманту яго закрыцця ўладамі восенню 2022 года.
Згодна з навінамі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі вызваліў ад пасады пробашча Чырвонага касцёлу Уладзіслава Завальнюка, які дамогся вяртання святыні вернікам у 1990 годзе і ад таго моманту кіраваў парафіяй. Замест яго быў прызначаны ксёндз Францішак Рудзь.
Праблемы ў Чырвонага касцёла пачаліся яшчэ да 2020 года. Тады ўлады патрабавалі ад парафіі выплаты вялікіх сумаў падатку за зямлю і платы за карыстанне будынкам, а парафія рабіць гэта адмаўлялася. Затым, падчас масавых пратэстаў, Чырвоны касцёл рабіўся месцам прытулку для пратэстоўцаў, якія ўцякалі з плошчы Незалежнасці ад сілавікоў. А ўночы 26 верасня 2022 года ў святыні здарыўся таямнічы пажар.
Паводле афіцыйнай версіі, у касцёле нібыта загарэлася электраправодка і была пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 кв. м. На месца практычна разам з ратаўнікамі прыбылі АМАП і Следчы камітэт, якія забралі з касцёлу камп’ютары і сістэму відэаназірання. А неўзабаве адмысловая камісія пастанавіла «часова забараніць эксплуатацыю будынку» праз неабходнасць рамонту. Таксама была скасаваная дамова арэнды, святыню зачынілі нават ад святароў і былі забароненыя спатканні каля яе.
Пры гэтым вернікі падкрэслівалі, што ў выніку загарання амаль нічога не пацярпела. Але да ўсіх іх зваротаў улады засталіся глухімі. Не пачаліся ў касцёле дагэтуль, амаль праз два гады, і рамонтныя працы. Пры гэтым намеснік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран казаў у кастрычніку 2023 года, што рэканструкцыя святыні нібы «вядзецца паводле плану, працы не спыняліся ні на адзін дзень».
Паводле розных крыніц, менавіта звальненне шматгадовага пробашча Завальнюка ставілася ўладамі Беларусі ў якасці ўмовы вяртання Чырвонага касцёлу. Чуткі пра гэта хадзілі сярод каталіцкіх святароў Беларусі. А ў самой парафіі «Белсату» ў сакавіку 2023 года паведамлялі, што ксяндза ўжо спрабавалі перавесці пробашчам у парафію Ракава каля Менску. Але ён здолеў упэўніць, што «гэта будзе непрыгожа адносна нашай парафіі – пакінуць яе цяпер, у такі цяжкі момант». Як пісала «Хрысціянская візія», кіраўніцтва Каталіцкага касцёлу ўжо тады шукала новага пробашча на замену Завальнюку.
На нежаданне ўладаў краіны мець справы са шматгадовым пробашчам намякалі і ранейшыя кадравыя рашэнні ў Касцёле. Яшчэ 1 снежня 2022 года ксяндза Завальнюка пазбавілі функцыяў адміністратара парафіі. Іх перадалі прэсаваму сакратару Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ксяндзу Юрыю Санько, які стаў афіцыйным прадстаўніком парафіі «ў вядзенні перамоў з дзяржаўнымі ўладамі». Цяпер, разам са звальненнем Завальнюка, быў адхілены ад пасады адміністратара і Санько. А ўсе функцыі – і пробашча, і адміністратара – сабраў у адных руках ксёндз Рудзь.
Тое, што ксяндза Завальнюка звольняць з пасады пробашча Чырвонага касцёлу менавіта ў ліпені 2024 года, яшчэ ў кастрычніку 2023 года прадказваў каталіцкі тэлеграм-канал «Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)». Яго аўтары адзначалі, што 8 ліпеня 2024 года ксяндзу Уладзіславу спаўнялася 75 гадоў, і згодна з Кодэксам кананічнага права ён мусіў падаць фармальнае прашэнне аб адстаўцы, якая магла б «дапамагчы» скончыць рамонт касцёлу.
,,
«Пробашч, які дасягнуў сямідзесяціпяцігадовага ўзросту, запрошаны падаць адмову ад пасады дыяцэзіяльнаму біскупу, які, разгледзеўшы ўсе абставіны асобы і месца, прымае рашэнне аб прыняцці або адхіленні адмовы», – абвяшчае пункт 3 параграфу 538 Кодэксу.
Менавіта падобным чынам у студзені 2021 года быў адхілены ад пасады арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, якога таксама не любілі ўлады. Яго тады замянілі біскупам Казімірам Велікасельцам.
Звальненне ксяндза Завальнюка выклікала незадаволенасць сярод вернікаў парафіі.
«Гэта навіна ўразіла і прыбіла нас да канца. Мы ўсе разумеем, што жывём у часы ганенняў Каталіцкага Касцёлу, разумеем, што Вам, як Пастыру не проста. Аднак Бог – гэта Праўда, і мы – звычайныя вернікі – шукаем гэту Праўду ў Касцёле», – гаворыцца ў адкрытым лісце да мітрапаліта, апублікаваным на сайце парафіі.
Паводле вернікаў, ксёндз Завальнюк мае дастаткова фізічнай моцы, каб надалей кіраваць парафіяй. Пры гэтым яны адзначаюць, што Кодэкс кананічнага права толькі рэкамендуе, але не абавязвае 75-гадовых святароў «падаць адмову ад пасады». У сувязі з гэтым парафіяне прасілі касцельныя ўлады апублікаваць дакумент, які б пацвярджаў, што ксёндз Завальнюк сапраўды падаваў такое прашэнне. А калі яно ўсё ж было – «упэўніць» святара забраць яго і «застацца са сваёй паствай».
І хоць, як піша Katolik.life, афіцыйных доказаў прашэння святара не было, 28 ліпеня ў кафедральным касцёле Менску, дзе цяпер прапісаная парафія Святога Сымона і Святой Алены, адбылося афіцыйнае развітанне з Завальнюком. Пры гэтым, адзначае выданне, падчас Імшы онлайн-трансляцыя, якая заўсёды вядзецца ў храме, была адключаная. Пасля заканчэння Імшы трансляцыю зноў уключылі.
«Была звычайная Імша, без сюрпрызаў. Ксёндз Уладзіслаў ніякіх заяваў не рабіў. Калі Імша скончылася, святары сышлі, але мы чакалі, што пробашч выйдзе да нас, скажа развітальнае слова. І ён выйшаў, былі доўгія авацыі. Сказаў, што прымае волю іерарха, што трэба далей рабіць Божыя справы. Напрыканцы паціснуў руку новаму пробашчу», – адзначыў вернік.
Таксама сталася вядома, што былога пробашча прызначылі каардынаваць працэс беатыфікацыі (абвяшчэння бласлаўлёным – крок перад кананізацыяй) фундатара Чырвонага касцёлу Эдварда Вайніловіча. Пры гэтым вернікі хвалююцца, «ці будзе нейкі офіс, за якія сродкі ажыццяўляць гэту дзейнасць, пра пенсію, пра сродкі на жыццё».
Новы пробашч Чырвонага касцёла ксёндз Францішак Рудзь нарадзіўся ў шматдзетнай каталіцкай сям’і ў парафіі Мёраў на Віцебшчыне. Служыў дыяканам у Магілёве, затым у 1997 годзе быў прызначаны пробашчам у Чавусах, пабудаваў там касцёл. У 2000-х яго перавялі ў Менск, дзе ксёндз узначаліў парафію Маці Божай Будслаўскай у Каменнай Горцы, для якой таксама збудаваў касцёл, быў ініцыятарам розных новаўвядзенняў, як то «Ночы канфесіяналаў». У 2017 годзе Рудзь увайшоў у лік ганаровых канонікаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. А ў красавіку 2024 года быў прызначаны біскупскім вікарыем у справах будаўніцтва і рамонту касцёлаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да яго гэтую пасаду доўгі час займаў ксёндз Ігар Лашук, які трапіў у скандал праз сувязі з алігархам Аляксандрам Зайцавым.
Ксёндз Рудзь актыўна ўдзельнічаў у міжканфесійным і экуменічным дыялогу, ладзіў сумесныя набажэнствы, спрабаваў арганізаваць каталіцка-мусульманскі дыялог. У 2021 годзе быў абраны намеснікам старшыні Біблійнага таварыства Беларусі. Таксама ён актыўна ўдзельнічаў ад імя Касцёлу ў розных падзеях, у тым ліку ў апазіцыйным адзначэнні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ў 2018 годзе. Тады выступаць яму дапамагаў цяперашні палітвязень, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Уладзіслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага касцёла. (Фота: Belsat.eu)
Разам з тым ён добра знаёмы і ўладам. Напрыклад, неаднаразова наведваў з лекцыямі Акадэмію МУС, мерапрыемствы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, а летась далучыўся да стрыму ў «Дзень народнага адзінства» – новага свята, уведзенага рэжымам у дзень уводу савецкіх войскаў у 1939 годзе ў Польшчу.
Не чужы ён і Чырвонаму касцёлу, дзе праводзіў Імшы для людзей з праблемамі слыху. Праўда, інфармацыі пра звальненне ксяндза Рудзя з пасады пробашча парафіі Маці Божай Будслаўскай дагэтуль няма. Яе ён займаў яшчэ на пачатку ліпеня, а значыць, цяпер будзе сумяшчаць кіраванне адразу двума касцёламі.
Каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч у каментары «Белсату» адзначала, што звальненне ксяндза Завальнюка з нагоды 75-годдзя – гэта толькі «нагода больш прыгожа прыбраць яго». Паводле яе, святар раздражняў сваімі дзеяннямі ўлады, але пры гэтым «сабраў вакол сябе групу «фанатаў» – людзей, якія будуць стаяць за ім заўсёды, будуць прыходзіць маліцца да яго ў плябань, дзе няма ні святла, ні цяпла».
«Павагу выклікае тое, як ён сябе паводзіў ва ўсёй гэтай гісторыі, як пісаў розныя лісты разам з парафіяй, як прыбіраў снег і фактычна стаў дворнікам касцельным. У якасці дворніка ён стаў менскім мэмам. Ён спрабаваў усё, як чалавек крэатыўны і непрадказальны, і гэтым раздражняў улады – ніхто не мог прадказаць, што ён выкіне ў наступны момант», – сказала Васілевіч.
На яе думку, рэжым у Беларусі імкнецца перад прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года ўрэгуляваць сітуацыю з Чырвоным касцёлам. Але так, «каб праціўнік «прагнуўся», каб ён паказаў, што ён «зламаўся» і пайшоў супраць сваіх каштоўнасцяў».
«Паўзці на каленях – гэта тая мадэль, з якой рэжым гатовы размаўляць. Лукашэнка не дэманструе намераў наладзіць стасункі з Захадам, а дэманструе, што «я знайду такі спосаб, што вы самі прыпаўзяце». Гэта вельмі добра відаць па сітуацыі з гэтым немцам [Рыкам] Крыгерам, якому прысудзілі смяротнае пакаранне. Таму, думаю, што і з Чырвоным касцёлам тое ж самае. Ніхто наўпрост не гаворыць, што трэба зрабіць, але вы павінны здагадацца, што мяне задаволіць. Такія вось тыповыя аб’юзіўныя паводзіны. Зараз арцыбіскуп Станеўскі прымае гэтыя правілы гульні», – мяркуе каардынатарка «Хрысціянскай візіі» і дадае: ахвярай гэтага «урэгулявання» і стаў ксёндз Завальнюк.
Але пакуль ніякіх зрухаў у адкрыцці зачыненанага касцёла нябачна. Магчыма, пасля адстаўкі пробашча мінула замала часу. Або Касцёл не ўгадаў, што ж хацелі ад яго ўлады.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.