
Ці будзе грамадзянская вайна ў Расеі? Калі здарыцца раскол палітычных элітаў? Ці здолеюць беларусы зрынуць рэжым Лукашэнкі без крыві? Якою будзе Расея пасля Пуціна і чаму адным краінам удаецца пазбавіцца таталітарнай мінуўшчыны, а іншыя цягнуць яе ў будучыню? Дзе заканчваецца дзяржава і пачынаецца хунта? Чаму расейцы не чуюць украінцаў, а ўкраінцы не хочуць разумець расейцаў? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вядоўца Ігар Віняўскі шукае разам з публіцыстам і пісьменнікам Віктарам Шэндэровічам у праграме «Хада думкі» штопятніцу а 21:00 у жывым эфіры «Белсату», а таксама на YouTube-канале «Вот Так».