Падчас правярання боегатовасці ў Беларусі загінуў салдат тэрміновай службы


25 сакавіка ў Пастаўскім раёне здзейсніў самагубства салдат тэрміновай службы. Пра гэта паведамляе выданне «Зеркало», спасылаючыся на свае крыніцы.

Мікіта Літвіновіч.
Крыніца: Зеркало

19-гадовага хлопца звалі Мікіта Літвіновіч. Ён быў прызваны ў армію восенню 2022 года і службыў памочнікам гранатамётчыка ў 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Заслонава Віцебскай Вобласці. З сярэдзіны сакавіка брыгада была накіраваная бліжэй да літоўскай мяжы для ўдзелу ў правяранні баявой гатовасці.

Як сцвярджае крыніца «Зеркала», камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў. Паводле суразмоўцы, ніякіх перадумоваў для самагубства хлопца таксама не было.

«Бацьку ўдалося толькі даведацца пра тое, што разам з саслужыўцамі Мікіта «прыехаў на кропку», выйшаў пакурыць і застрэліўся. Мікіта быў вельмі добрым чалавекам, заўсёды трымаўся на пазітыве. Не магу ўявіць, што яго магло змусіць здзейсніць суіцыд», – кажа суразмоўца выдання.

Пахаванне маладога чалавека адбылося 27 сакавіка.

Нагадаем, што 11 на тэрыторыі пагранічнай заставы «Роза Люксембург» Мазырскага пагранічнага атрада (Ельскі раён Гомельскай вобласці) было знойдзена цела салдата тэрміновай службы 2003 года нараджэння з прыкметамі суіцыду.

Усяго ж за 2023 год вядома пра мінімум чатыры выпадкі самагубства ў беларускім войску.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў