Паводле звестак «Гомельскай вясны», 22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну разглядалі справу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» супраць Віталя Філінскага – дырэктара кампаніі «ФілТВ». Якім было пакаранне, невядома.
Праваабаронцы толькі ведаюць, што суддзя Алеся Восіпава наклала на Віталя Філінскага нейкае адміністратыўнае спагнанне паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ.
Вядома, што Віталь Філінскі ў 1996 годзе стварыў тэлерадыёкампанію «ФілТВ», асноўным кірункам дзейнасці якой ёсць рэклама на тэлебачанні. Кампанія арганізуе рэкламу на радыёстанцыях і на стэндах у ліфтах, а таксама рэгулярна робіць фірмовыя календары для Беларускага металургічнага заводу.
Філінскі таксама чалец грамадскага абʼяднання «Адзінства», якое спрыяе развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.
Алесь Наваборскі belsat.eu