Сілавікі затрымалі беларуса за тое, што ён пісаў вершы «з негатыўным зместам»


Падкантрольны спецслужбам Telegram-канал «ГУ БАЗА» паведаміў пра затрыманне інжынера, які публікаваў у сеціве свае вершы.

«У дэструктыўных тэлеграм-каналах пакідаў негатыўныя каментары. У сваім інстаграм-акаўнце публікаваў вершы з негатыўным зместам. За свае дзеянні цяпер затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», – гаворыць мужчына на відэа, якое яго прымусілі запісаць.

У паведамленні канала «ГУ БАЗА» зазначаецца, што фрагменты вершаў мужчыны нібыта нельга паказаць «з-за распальвання нянавісці і абразаў». Аднак на тых скрыншотах, якія канал усё-ткі апублікаваў, бачна, што ён пісаў вершы пра свабоду і чаканне пераменаў у Беларусі.

Сілавікі прымусілі інжынера напісаць і зачытаць кароткі верш пра сваё затрыманне.

Hавiны
За «няправільныя» каментары наконт тэракту ў «Крокусе» затрымалі ўжо мінімум 12 беларусаў
2024.03.31 14:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў