За «няправільныя» каментары наконт тэракту ў «Крокусе» затрымалі ўжо мінімум 12 беларусаў


Падкантрольныя сілавікам Telegram-канал паведамілі жорсткае затрыманне жыхара Капыля за каментары пра тэракт у «Crocus City Hall».

Мужчыну сталага веку затрымлівалі байцы, узброеныя аўтаматамі. На відэа, якое запісалі сілавікі, жыхар Капыля кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы і размяшчаў «усялякія негатыўныя каментары ў адрас прэзідэнта і ўраду Рэспублікі Беларусь».

«А таксама ў апошні дзень на эмоцыях я напісаў негатыўны каментар у сувязі з тэрактам у Маскве і выказаў у гэтым каментары сваё меркаванне, хто мог учыніць гэты тэракт. І нават выказаў меркаванне, што гэта маглі зрабіць расейскія спецслужбы», – кажа затрыманы.

Паводле неафіцыйнага Telegram-каналу ГУБАЗіКу, у мужчыны «набралася некалькі артыкулаў за абразу і распальванне нянавісці».

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зазначае, што гэта як мінімум 12 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расеі.

Hавiны
Сілавікі затрымалі блогерку, на якую паскардзіўся прапагандыст
2024.03.25 19:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў