Ціск на лідара «Дзецюкоў»: дабраліся да дзіцяці
Нашага калегу Алеся Дзянісава ў Беларусі ведаюць многія. І як журналіста, якога ўлады неаднаразова пераследавалі за супрацоўніцтва з «Белсатам», і як музыку, пачынаючы ад ужо легендарнага гурту «Кальян» і да сённяшніх бескампрамісных «Дзецюкоў». За якіх таксама на Алеся неаднойчы ціснулі. То бок быў бы Дзянісаў, а нагода для пераследу яго знойдзецца. Гэтым разам дайшло да магчымай крымінальнай справы, пра што наш калега абвесціў у сацыяльных сетках.
02.10.2018