Ваявалі ў ЗСУ і потым нікому не патрэбныя? Рэабілітацыйны цэнтр «Ланка»


Шмат хто з ваяроў-ветэранаў пасля сыходу з ЗСУ адчувае сябе непатрэбным. Асабліва ўражлівыя тут беларускія добраахвотнікі. Іхнаю рэабілітацыяй займаецца цэнтр «Ланка» каля Кіева. Пра цэнтр – новы «Беларус беларусу».

Рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» каля Кіева заснавала вядомая беларуская актывістка Таццяна Гацура-Яворская, якая зведала на сабе рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і цяпер дапамагае ЗСУ.

«Нашая група людзей, з якімі мы працуем, – ветэраны, людзі, якія ўжо разарвалі кантракт, часцей за ўсё гэта беларусы, бо ўкраінцам гэта не так проста. Другая катэгорыя – гэта вайскоўцы, якім пасля раненняў неабходная дапамога. У іх проста банальна адпачынак на 10 дзён, і яны хочуць псіхалагічна разгрузіцца», – тлумачыць Таццяна Гацура-Яворская.

Папярэдні праект Таццяны, які яна паспяхова рэалізуе, – VAC-сістэмы для ЗСУ, якія дапамагаюць хутчэй гаіць раненні. Беларусы за паўтары гады сабралі 80 000 еўра, з якіх 20 000 – за час ад папярэдняй праграмы «Беларус беларусу». І цяпер працягваецца збор на чарговую партыю на 11 000 еўра.

Беларус беларусу
Беларуска ратуе цяжка параненых добраахвотнікаў і жаўнераў ЗСУ
2023.01.27 16:40

Працягваючы той праект, актывістка стварыла яшчэ і месца, дзе беларускія добраахвотнікі і ўкраінскія жаўнеры маюць магчымасць атрымаць рэабілітацыю.

«Гэта вельмі патрэбная і важная ініцыятыва, бо гэта свайго роду ратаванне. Людзі, якія праходзяць вайну, асабліва беларусы пасля свайго ўдзелу, апынаюцца тут самыя па сабе. Вельмі часта ім няма куды ісці. Яны могуць быць і без грошай, без родных, без хаты, без радзімы і без правоў. І гэта выдатна, што ёсць такое месца, дзе можна проста нейкі час пабыць і прыйсці ў сябе. Падумаць, што ты будзеш рабіць далей, асвоіць нейкую спецыялізацыю, паводле якой будзеш потым працаваць», – дзеліцца перажываннямі адзін з беларускіх добраахвотнікаў, які сёння застаецца ў рэабілітацыйным цэнтры «Ланка».

Гісторыі
Беларусы адкрываюць пад Кіевам рэабілітацыйны цэнтр для ветэранаў вайны. Патрэбная дапамога
2023.04.03 16:35

Сёння цэнтр мае патрэбу ў фінансавай дапамозе, бо ўсе ветэраны атрымоўваюць тут дапамогу бясплатна. Каб цалкам загрузіць цэнтр, штомесяц неабходныя 5000 еўраў. Калі вы хочаце дапамагчы, то падтрымайце збор на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» (zvyano.org).

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.