Шкарпэтка і лапаць. З чым параўноўваюць беларускіх мужчынаў у прымаўках?


Чаму ў прымаўках беларускіх мужчынаў параўноўваюць са шкарпэткамі, лапцямі і нават варонамі? Чаму Лукашэнка гэтак баіцца беларускае мовы, што разгарнуў генацыд? Пагаворым пра гэта з журналістам Юрасём Дзешуком.

Госць новага выдання «Мова нанова» – журналіст радыё «Рацыя» Юрась Дзяшук. Ён сябраваў з палітычным вязнем Вітольдам Ашуркам, які загінуў у шклоўскай калоніі. Блізкія мяркуюць, што гэта было забойства. Юрась асвятляў як журналіст суд над Вітольдам. За гэта на яго завялі крымінальную справу, мужчыну давялося пакінуць Беларусь.

Hавiны
З Беларусі эвакуявалі журналіста Юрыя Дзяшука
2022.02.22 20:11

Юрась з дзяцінства карыстаўся беларускаю моваю, але пасля смерці Вітольда беларускамоўнасць набыла новы сэнс. Што адчувае Юрась, калі чуе беларускую мову ад мінакоў у Польшчы? Чаму ён перапыніў радавацца, што забывае расейскую мову? Якім цікавым словам і прымаўкам навучыўся ад сваякоў з Наваградчыны і Лідчыны? Чаму лічыць беларускую мову легальнай і нелятальнаю зброяй беларусаў?

У граматычнай частцы разбіраемся, чаму народныя прымаўкі і прыказкі вельмі крыўдна апісваюць мужчынаў.

Уласна кажучы – рус. собственно говоря

Уражанне – рус. впечатление

Маленства = дзяцінства

Выхавацель – рус. воспитатель

Гадавацца – рус. воспитываться

Штолета = кожнае лета

Прымаўкі, прыказкі – рус. пословицы, поговорки

Дваюрадны = стрыечны

Выпадак – рус. случай

Студня = калодзеж – рус. колодец

Шчанюк – рус. щенок

Нагода – рус. повод

Досвед = вопыт

Паўплываць – рус. повлиять

Карыстацца – рус. пользоваться

Грамадства – рус. общество

Думка – рус. мысль

Упарта – рус. упрямо

Спрэчка – рус. спор

Працягваць справу – рус. продолжать дело

Даніна – рус. дань

Кепскі = дрэнны – рус. плохой

Заўважыць – рус. заметить

У пэўных момантах – рус. в определенных моментах

Перавага – рус. предпочтение

Дзесьці – рус. где-то

Адчуванне – рус. ощущение

Затрыманне – рус. задержание

Скардзіцца – рус. жаловаться

Пастарунак = міліцэйскі ўчастак

Крыж – рус. крест

Па моўнай прыкмеце – рус. по языковому принципу

Згадаліся = успомніліся

Чапяла – рус. сковородник

Смачны – рус. вкусный

Канаплянік (дыял.) = беспародны невялікі сабачка

Бляхан (дыял.) = металічная ёмістасць для малака

Бляха – рус. жесть

Уласны прыклад – рус. собственный пример

Як мага больш – рус. как можно больше

Нашкодзіць – рус. навредить

Пераканаць – рус. убедить

Зброя – рус. оружие

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Памкненне – рус. стремление

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Виктор Бабарико / YouTube; Максим Шанин, Чаховіч Уладзіслаў / Wikimedia Commons