Зычэнні менчукоў Лукашэнку на дзень народзінаў: Розуму б яму, бо затарможаны крыху

video

30 жніўня кіраўніку Беларусі споўнілася 62 гады. Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў, што яны зычаць Лукашэнку і беларускаму народу з нагоды дня ягонага нараджэння.

«Што яму пазычыць? Ён абяцаў народу кватэры. Я чарнобылец. 53 гады, на пенсіі. Без кватэры. І што я мушу пажадаць? Каб кватэру далі».

«Мне падаецца ў яго і так усё ёсць, яму і так добра. Трэба, каб і нашаму народу было таксама добра, як і яму».

«Каб ён павысіў заробкі альбо знізіў кошты, каб лягчэй стала жыць».

«Пажадала б арганізаваць шчырыя выбары»

Шмат хто адмаўляўся зычыць што-колечы. Больш адказаў у відэаматэрыяле вышэй.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары