«Адным цудоўным днём прыйшоў начальнік і прапанаваў такі варыянт: або мы звальняемся па ўласным жаданні, або ён звальняе нас па артыкуле – што самі абярэм», – так страціў працу герой праграмы «Асабісты капітал», электрамантажнік менскага прадпрыемства Аляксандр.
Перад звальненнем ён разам з калегамі прынамсі тры месяцы атрымліваў зменшаны заробак – бо прадпрыемства некалькі разоў спыняла працу на тыдзень.
Скарочаны рабочы тыдзень, вымушаны адпачынак за свой кошт, – у Беларусі расце схаванае беспрацоўе і нарастаюць масавыя звальненні. Што пры гэтым рабіць працаўнікам, каб захаваць даходы сем’яў – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».
МЛ, belsat.eu