ЗША і Кітай усё больш увязваюцца ў гандлёвую вайну


ЗША цалкам спынілі пастаўкі нафты ў Кітай. Улады КНР у сваю чаргу адмовіліся ад гандлёвых кансультацыяў з амерыканскім бокам.

Згодна з дадзенымі статыстыкі Refinitiv Eikon, пастаўкі нафты з ЗША ў КНР цалкам спыніліся з верасня бягучага году. Пастаўкі ж чорнага золата ў Пекін пачаліся з ЗША ў 2016 годзе.

Пры гэтым паводле звестак Упраўлення энергетычнай інфармацыі (EIA), экспарт амерыканскай нафты ў КНР яшчэ летась перавысіў сукупныя аб’ёмы паставак у Вялікую Брытанію і Нідэрланды, якія з’яўляюцца трэцім і чацвёртым па велічыні імпарцёрамі амерыканскай нафты адпаведна.

Прычынай адмовы ад набыцця нафты ў ЗША сталі ўзаемныя мыты на тавары. Нягледзячы на тое, што нафта не трапляе ў спіс тавараў, за якія трэба сплочваць мыты, кітайскія кампаніі самастоqна вырашылі ўстрымацца ад закупак.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары