На алімпійскім стадыёне Лондану прайшла цырымоні развітання са спортам васьміразовага алімпійскага чэмпіёна Усэйна Болта.
Развітваючыся з заўзятарамі, ямайскі спрынтар прайшоў кола гонару па стадыёну.
Арганізатары ўручылі Усэйн фрагмент бегавой дарожкі алімпійскага стадыёна (нумар 7), на якой ён выйграў тры залатыя ўзнагароды Лондану-2012.
У суботу ў межах фіналу чёмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў эстафеце 4х100 м Усэйн Болт атрымаў траўму і не змог скончыць забег, незадоўга да гэтага спартовец заняў 3-е месца на 100-метроўцы.
Усэйн Болт з’яўляецца васьміразовым алімпійскім чэмпіёнам, на ягоным рахунку 14 медалёў чэмпіянатаў свету. З’яўляецца дзеючым рэкардсменам на дыстанцыях 100 м (9,58) і 200 м (19,19).
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымкі Kyodo/ Forum