Жыхары Менску пра вайсковую небяспеку: Расея – супердзяржава, калі захоча, усё зробіць


У Беларусі распачаўся масавы прызыў рэзервістаў на вайсковыя вучэнні. Па ўсёй краіне з рэзерву плануюць прызваць сотні рэзервістаў.

Мы распыталі мінакоў, ці адчуваюць яны пагрозу для краіны, і ці неабходна нам вайсковае ўзмацненне.

Шмат хто лічыць, што Расея можа пагражаць Беларусі.

«Расея – супердзяржава, мы мала на што можам паўплываць. Калі захоча, усё зробіць», – кажа дзяўчына.

«Ёсць культурная пагроза. Расея ўздзейнічае на расейскія ўлады і на беларускае грамадства праз СМІ. І гэта паўплывае на культурнае выраджэнне нацыі. А вайсковай пагрозы няма», – мяркуе мінак.

«Я лічу, што вайсковая пагроза існуе паміж Беларуссю і Расеяй, і я за незалежную Беларусь: у ваенным і эканамічным плане», – кажа жанчына.

Частка апытаных аднак не бачыць пагрозаў з боку ўсходняй суседкі.

«Беларусі і рускія ніколі не будуць біцца», – упэўнена жанчына.

«Калі б яны хацелі нас заваяваць, яны б даўно гэта зрабілі», – мяркуе маладзён.

«Я не лічу, што ёсць ваенная пагроза. Я думаю, нам бы было добра ўступіць у склад Расеі. Не было б праблем. Будуць і газ, і нафта, і метал, і працы заваліся», – кажа мінак.

Больш глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў