48-гадовы мужчына, які вяртаўся з Польшчы ў якасці пасажыра аўтамабіля «Skoda», спрабаваў правезці ў Беларусь марыхуану, паведамляе Берасцейская мытня.
Падчас мытнага кантролю на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» (Берасце) аўтамабіль накіравалі ў бокс для надгляду. Пасля чаго 48-гадовы беларус вырашыў пазбавіцца ад пакунка з раслінным рэчывам, выкінуўшы яго ў «бок смеццевага кантэйнера» і гэта зафіксавала камера відэаназірання.
У пакунку была марыхуана. Гэта пацвердзіла экспертыза абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.
Узбуджаная крымінальная справа па арт. 328-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі (кантрабанда наркатычных сродкаў).
Нагадаем, што 2 красавіка ў Менску прайшла акцыя за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў. У пікеце ўзялі ўдзел 14 чалавек.
ЮВ, belsat.eu