Жыхар Кобрыні прапанаваў упрыгожыць аўтамабілі міліцыі ды таксі вышыванкамі


Фота з сацыяльных сетак

28-гадовы маркетолаг Раман Дубінка стварыў таксама новы дызайн афармлення для хуткай дапамогі. Праекты ў нацыянальным стылі ён намаляваў за за 4-5 гадзін.

Канчатковы вынік яму спадабаўся, аднак службам і ведамствам свае варыянты пакуль не прапаноўваў. Затое размясціў малюнкі ў сацыяльных сетках.

На думку Рамана, аўта, якія належаць сур’ёзным дзяржаўным ведамствам можна аформіць строга, сучасна і прыгожа. Натхняўся хлопец выявамі розных машын службаў замежных краінаў.

«А нядаўна я ўбачыў самалёт нашай авіякампаніі «Белавія», які быў аформлены ў беларускім нацыянальна стылі, і падумаў: выдатна, калі аналагічным чынам размаляваць і машыны. Вышыванка цяпер вельмі папулярная і запатрабаваная.

Калі раптам маёй працай зацікавяцца і захочуць увасобіць у жыццё, мне будзе вельмі прыемна. Нават не трэба грашовай узнагароды – хай забіраюць проста так. Мне будзе дастаткова таго, што я апынуўся карысным грамадству», – распавёў кобрынец.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары