Жыхар Калінкавічаў папрасіў пракуратуру заблакаваць агенцтва Regnum.ru у Беларусі


26 кастрычніка расейскае інфармацыйным агенцтве regnum.ru апублікавала артыкул «Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта». Аўтар артыкулу называе нашую краіну «зварʼяцелаю недадзяржаваю», а нацыю – «выдуманаю».

У пракуратуру звярнуўся жыхар Калінкавічаў Дзяніс Рабянок.

«Абразілі маю годнасць як чалавека і беларуса, – патлумачыў «Нашай Ніве» Дзяніс. – У артыкуле адкрытым тэкстам кажуць, што беларусы – гэта нават не народ, а мова – дыялект, які не цягне на асобную мову. Мой дзед прайшоў фінскую і Айчынную вайну, ад 1939 да 1945, я гавару па-беларуску, а яны будуць называць мяне ўнукам паліцая і русафобам? Матэрыялы такога кшталту распальваюць варожасць! Сцвярджэнне «Беларусь – зварʼяцелая недадзяржава, большасць насельніцтва якой хоча ў РФ», – кажа аўтар звароту ў пракуратуру.

«Я прашу генеральнага пракурора завесці справу па артыкуле 130 Крымінальна кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і зрабіць запыт у міністэрства інфармацыі, каб яны заблакавалі доступ да гэтага рэсурсу ў Беларусі», – падсумаваў мужчына.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары