Жыхар Берасця вёз праз мяжу 55 патронаў да Макарава і Сцечкіна


Берасцейская мытня распачала крымінальную справу ў дачыненні да 58-гадовага берасцейца, які спрабаваў правезці праз мяжу патроны да агнястрэльнай зброі.

Дзяржаўны памежны камітэт падае, што жыхар Берасця вяртаўся разам са сваякамі дадому з Украіны на аўце Citroen. Пры даглядзе яго транспартнага сродку ў прапускным пункце «Олтуш» мытнікі выявілі 55 патронаў калібру 9 мм.

Фота: Берасцейская мытня

Паводле заключэння абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў, боепрыпасы аказаліся прыдатнымі да стральбы патронамі да пісталета Макарава, пісталета Сцечкiна ды іншай ручной агнястрэльнай зброі, а таксама іншым узорам ручнога наразной агнястрэльнай зброі.

Берасцейца затрымалі і змясцілі ў следчы ізалятар.

ДД

Стужка навінаў