Жахлівае ДТЗ у Менску: таксі ўрэзалася ў аўтобус, загінулі 2 чалавекі


У 7 гадзін 20 хвілін на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнка і МКАД таксі службы «Алмаз7788» уехаў у бакавую частку аўтобуса, які здзяйсняў левы паварот.

У выніку сутыкнення 19-гадовая дзяўчына пасажыр таксі загінула на месцы, 25-гадовы хлопец памёр у шпіталі. Яшчэ адзін пасажыр і кіроўца таксі былі шпіталізаваныя. Кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

У аўтобусе падчас сутыкнення знаходзіўся адзін пасажыр, ён ніякіх траўмаў не атрымаў.

УСК па Менску распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху з цяжкімі наступствамі).

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў