З’езд КПСС у Менску: электрыфікацыя ўсёй краіны і прагрэсіўныя гардэробшчыкі


  • [gallery ids="0"]

    Дэлегаты з'езду КПСС у Менску гаварылі пра электрыфікацыю і загніваючы Захад.

    На 35-ты з'езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу ў Менск сабраліся каля 150 чалавек. Сярод іх – камуністычныя партыі з Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўя. Камуністы захавалі ўсё, каб уваскрэсіць атмасферу часоў СССР. Спявалі гімн дзяржавы, якой даўно не існуе, ды іншыя савецкія песні, падрыхтавалі выступы пра электрыфікацыю і загніваючы Захад, узнагародзілі старых чальцоў і прынялі новых. Нават гардэробшчыкаў апранулі ў чырвоныя курткі з сярпом і молатам.

    Што за партыя? КПСС ліквідавалі ў 1991-м

    Дзейнасць КПСС, як вядома, у 1991 годзе спыніў сваім указам расейскі прэзідэнт Барыс Ельцын. Аднак практычна адразу ў Расеі паўстаў шэраг камуністычных партыяў і рухаў. Да таго ж, яшчэ ў 1990-м у КПСС адбыліся змены, у выніку якіх рэспубліканскія партыйныя структуры набылі большую самастойнасць. Камуністы звярнуліся ў Канстытуцыйны суд Расеі з патрабаваннем спраўдзіць законнасць ельцынскага ўказу пра ліквідацыю КПСС і атрымалі адказ: роспуск кіроўных структураў КПСС і КП РСФСР пакінулі ў сіле, а спыненне дзейнасці пярвічак і тэрытарыяльных структураў прызналі незаконным. Гэта развязала камуністам рукі.

    У 1993-м у Маскве адбыўся 29-ты з'езд КПСС, на якім партыю часова, «да аднаўлення Саюзу ССР», рэарагнізавалі ў Саюз камуністычных партыяў – Камуністычную партыю Савецкага Саюза (СКП–КПСС). Ужо ў 1995-м у яе ўваходзілі 26 партыяў на тэрыторыі былога СССР, у тым ліку Рух за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць Беларусі.

    Гучны скандал у камуністычным руху адбыўся ў 2000 годзе, калі частка апарату СКП–КПСС правяла ўстаноўчы з'езд, каб заснаваць па-за ейнымі рамкамі Саюзную камуністычную партыю Беларусі і Расеі (КПС). Адбыўся раскол, пасля якога стваральнікаў апошняй з СКП–КПСС выгналі, а сваім кіраўніком прызначылі Генадзя Зюганава.

    Варта дадаць, што ў краінах Балтыі і Сярэдняй Азіі камуністы сутыкнуліся з пераследам уладаў. Напрыклад, кіраўнікі кампартыі Літвы Міколас Буракявічус, Юозас Ермалавічус ды Юозас Куаляліс адседзелі турэмныя тэрміны (12, 8 і 6 гадоў адпаведна), кіраўнік кампартыі Туркменістану Сярдар Рахімаў у 2003-м трапіў за краты з 25-гадовым тэрмінам.

    Камсамол таксама паўстаў з попелу

    У 2001-м на з'ездзе ў Кіеве аднавілі і дзейнасць ВЛКСМ, пераназваўшы яго ў Міжнародны саюз камсамольскіх арганізацыяў – Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (па-беларуску гучыць МСКА–УЛКСМ).

    Аліна Кашкевіч, belsat.eu

    З'езд КПСС у Менску: электрыфікацыя ўсёй краіны і прагрэсіўныя гардэробшчыкі

Дэлегаты з’езду КПСС у Менску гаварылі пра электрыфікацыю і загніваючы Захад.

На 35-ты з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу ў Менск сабраліся каля 150 чалавек. Сярод іх – камуністычныя партыі з Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўя. Камуністы захавалі ўсё, каб уваскрэсіць атмасферу часоў СССР. Спявалі гімн дзяржавы, якой даўно не існуе, ды іншыя савецкія песні, падрыхтавалі выступы пра электрыфікацыю і загніваючы Захад, узнагародзілі старых чальцоў і прынялі новых. Нават гардэробшчыкаў апранулі ў чырвоныя курткі з сярпом і молатам.

Што за партыя? КПСС ліквідавалі ў 1991-м

Дзейнасць КПСС, як вядома, у 1991 годзе спыніў сваім указам расейскі прэзідэнт Барыс Ельцын. Аднак практычна адразу ў Расеі паўстаў шэраг камуністычных партыяў і рухаў. Да таго ж, яшчэ ў 1990-м у КПСС адбыліся змены, у выніку якіх рэспубліканскія партыйныя структуры набылі большую самастойнасць. Камуністы звярнуліся ў Канстытуцыйны суд Расеі з патрабаваннем спраўдзіць законнасць ельцынскага ўказу пра ліквідацыю КПСС і атрымалі адказ: роспуск кіроўных структураў КПСС і КП РСФСР пакінулі ў сіле, а спыненне дзейнасці пярвічак і тэрытарыяльных структураў прызналі незаконным. Гэта развязала камуністам рукі.

У 1993-м у Маскве адбыўся 29-ты з’езд КПСС, на якім партыю часова, «да аднаўлення Саюзу ССР», рэарагнізавалі ў Саюз камуністычных партыяў – Камуністычную партыю Савецкага Саюза (СКП–КПСС). Ужо ў 1995-м у яе ўваходзілі 26 партыяў на тэрыторыі былога СССР, у тым ліку Рух за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць Беларусі.

Гучны скандал у камуністычным руху адбыўся ў 2000 годзе, калі частка апарату СКП–КПСС правяла ўстаноўчы з’езд, каб заснаваць па-за ейнымі рамкамі Саюзную камуністычную партыю Беларусі і Расеі (КПС). Адбыўся раскол, пасля якога стваральнікаў апошняй з СКП–КПСС выгналі, а сваім кіраўніком прызначылі Генадзя Зюганава.

Варта дадаць, што ў краінах Балтыі і Сярэдняй Азіі камуністы сутыкнуліся з пераследам уладаў. Напрыклад, кіраўнікі кампартыі Літвы Міколас Буракявічус, Юозас Ермалавічус ды Юозас Куаляліс адседзелі турэмныя тэрміны (12, 8 і 6 гадоў адпаведна), кіраўнік кампартыі Туркменістану Сярдар Рахімаў у 2003-м трапіў за краты з 25-гадовым тэрмінам.

Камсамол таксама паўстаў з попелу

У 2001-м на з’ездзе ў Кіеве аднавілі і дзейнасць ВЛКСМ, пераназваўшы яго ў Міжнародны саюз камсамольскіх арганізацыяў – Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (па-беларуску гучыць МСКА–УЛКСМ).

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары