Земфіра-«хуліганка»: спявачку могуць пакараць за брыдкаслоўе на канцэрце двухгадовай даўніны


Усяму віною – падтрыманне выканаўцаю Украіны ў канфлікце з Расеяй.

«Накапаць» на артыстку пастанавіў жыхар Растова, якога абурылі паводзіны Земфіры падчас канцэрту ў 2013 годзе. Справакаваная крыкамі аднаго з неадэкватных гледачоў, яна публічна вылаялася. Пазней спявачка папрасіла прабачэння, але для растаўчаніна, відаць, гэтага было замала.

На «паклёп» праз два гады мужчыну падштурхнуў апошні выступ Земфіры ў Тбілісі. Спявачка падхапіла ўкраінскі сцяг, які перадаў ёй кіеўскі прыхільнік, і пачала размахваць ім. Тады яна не спужалася рэакцыі «русского мира», але выклікала буру ў медыях і сацыяльных сетках. За ўчынак артыстку асуджала і цкавала бальшыня калегаў з шоу-бізнесу.

Земфіра неаднаразова выступала супраць агрэсіі Крамля на Данбасе выкананнем песень «Океану Ельзи» і сваймі выказваннямі ў медыях:

«Апошнія некалькі гадоў я кажу, што ў Расеі, вядома, больш магчымасцяў, больш грошай. Ва Украіне – больш душы».

Чытайце таксама: У Маскве Земфіра заспявала на ўкраінскай мове

КПРФ хоча забараніць «антырасейскіх музыкантаў», якія прапануюць Крамлю спыніць вайну з Украінай

Творчая салідарнасць

Цяпер растоўская міліцыя вывучае паводзіны рок-каралеўны. Адметна тое, што хулігана, які перапыніў канцэрт, не знайшлі, а цяпер пакаранне пагражае самой спявачцы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў