Збілі незнаёмца, вывезлі ў лес і пагражалі спаліць. Жудасная гісторыя ў Івянцы


Валожынскі раённы аддзел Следчага камітэту завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб выкраданні асобы.

Двух мужчын вінавацяць у выкраданні жыхара Івянца, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Падзеі адбыліся яшчэ чатыры месяцы таму. 24 красавіка жыхарка Валожынскага раёну паведаміла ў міліцыю пра тое, што яе знаёмага збілі невядомыя. Следча-аператыўная група, пагаварыўшы з мужчынам, высветліла, што ён стаў ахвярай выкрадання. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя двое мужчын.

«Па дадзеных следства, двое беспрацоўных жыхароў Талачына на аўце праязджалі Івянец, дзе сустрэлі 30-гадовага мясцовага жыхара. Зманам яны завабілі мужчыну ў машыну і супраць ягонай волі вывезлі ў лес. Там беспадстаўна збілі выкрадзенага, аблілі дызельным палівам і дэманстравалі запаленую запальнічку. Пасля пасадзілі яго назад у аўта і адвезлі ў пасёлак«, – распавяла Таццяна Беланог.

Затрыманым прадʼяўленае абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 182 («выкраданне чалавека») Крымінальнага кодэксу Беларусі, яны змешчаныя пад варту. Максімальна парушальнікам пагражае да 15 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары