Затрыманы арганізатар акцыі недармаедаў Віктар Марчык. Відэа са сведкам


Адразу пасля заканчэння маршу недармаедаў у Слоніме затрымалі арганізатара акцыі Віктара Марчыка, паведамілі нашыя карэспандэнты.

Напрыканцы акцыі ён абяцаў заўтра занесці прынятую рэзалюцыю ў райвыканкам, а таксама выказаў задавальненне колькасцю людзей, якія прыйшлі на сустрэчу.

Сведка затрымання, грамадскі актывіст Алесь Масюк, паведаміў, што невядомыя хлопцы ў цывільным ішлі за імі па вуліцы 17 верасня ў Слоніме. Потым да іх наблізіўся сіні бус без нумароў, Марчыка схапілі і кінулі ў аўта.

Заўтра ў яго адбудзецца суд.

У Слонімскім РАУС нам адмовілі ў каментары наконт затрымання. Памочнік дзяжурнага і дзяжурны РАУС паведамілі, што «не могуць даваць такую інфармацыю па тэлефоне».

Twitter : «Супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы грамадскі актывіст Віктар Марчык. Хоць граданачальнік даваў гарантыі бяспекі».

Глядзіце таксама:



ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў