Жанчыну, якая зняла відэа крывавага затрымання ў менскім метро, аштрафавалі на Br 230

video

Праваахоўнікі прыйшлі да Людмілы Сінюк на працу і абвінавацілі ў брыдкаслоўі.

Жанчыну адвезлі ў пастарунак на плошчы Леніна.

«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наагул вылічылі, што гэта яна здымала», – распавёў паведаміў «Свабодзе» ейны сябра.

Асцярожна! Жорсткія кадры і нецэнзурная лаянка!

Відэа затрымання, якое было апублікована ў інтэрнэце 28 траўня, ускалыхнула сацсеткі – людзі абураліся паводзінамі міліцыянтаў і выказвалі спачуванні хлопцу.

У затрыманні, як бачна, прымала ўдзел 6 чалавек – міліцыянты і супрацоўнікі метрапалітэну. У міліцыі заявілі, што хлопец знаходзіўся ў стане наркатычнага і алкагольнага апʼянення.

27 траўня 19-гадовага маладзёна збілі на Кастрычніцкай шэсць міліцыянтаў за нібыта «неадэкватныя» паводзіны. 30 траўня хлопца адпусцілі дадому, абавязаўшы яго зʼяўляцца на выклік да следчага. Шуневіч назваў збіццё менчука ў метро законным.

7 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску аўтарку відэа аштрафавалі на Br 230.

ІІ, ДР, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары