Нешматлікія іншаземныя наведнікі Беларусі, якіх цягам двух гадзінаў уладося знайсці здымачнай групе «Белсату», навіну аб безвізавых паездках у нашую краіну на пяць дзён успрынялі з аптымізмам. Пры гэтым кожны з іх згадваў і праблемы.
«Бюракратыя і трэба шмат плаціць: мець страхоўку, плаціць за візу, ехаць у Рым, бо нам патрэбная гадавая віза – мы тут бываем часта і доўга», – кажа турыст з Італіі.
Ягоны сябар адзначае:
«Для турыстаў рашэнне ўладаў добрае».
«У вас ёсць Мір і Нясвіж – помнікі ЮНЕСКА, якія варта абавязкова наведаць. Хаця спалучэнне паміж гарадамі не вельмі добрае, думаю, гэта нагода задумацца», – заўважае яшчэ адзін госць беларускай сталіцы.
Наступны замежнік прапануе пашырыць тэрмін бязвізавага знаходжання:
«Менск – добра, яшчэ можна паспець паглядзець за пяць дзён, але гэта вельмі
коратка, думаю, нашмат лепш, было б дзесяць дзён».
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu