За што ў Менску судзяць былога кіраўніка «Мотавела»?

video

16 месяцаў за кратамі – і нарэшце суд. У Фрунзенскім раённым судзе сталіцы распачалі працэс над былым кіраўніком заводаў «Мотавела» і «Елізава» Аляксандрам Мураўёвым. Бізнесоўца вінавацяць у махлярстве, здзейсненым арганізаванаю групаю або ў асабліва буйным памеры, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ды ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Акрамя гэтага, Мураўёў праходзіць у крымінальнай справе за саўдзел як памагаты і арганізатар злачынства. Сам прадпрымальнік адхіляе ўсе абвінавачанні на свой адрас.

Разам з Аляксандрам Мураўёвым судзяць яшчэ двух ягоных калегаў – экс-дырэктара «Мотавела» Казіміра Мароза ды экс-намесніка дырэктара ў справах нерухомасці Таццяну Лукавец.

Аляксандр Мураўёў набыў «Мотавела» ў 2007-ым годзе, паабяцаўшы ўкласці ў яго за пяць гадоў не менш за $ 20 млн. інвестыцыяў ды пагасіць пазыкі прадпрыемства перад бюджэтам. Аднак у траўні 2013-га кіраўніку краіны даклалі, што гэтых абяцанняў Мураўёў не выканаў, а летась КДБ арыштавала адразу шасцярых топ-менеджараў прадпрыемства.

Фота – naviny.by

Глядзі таксама
Каментары