За першы тыдзень пракату фільм «Мы, браты» зарабіў 5 000 долараў


Каб фільм кампенсаваў затрачаныя на яго сродкі, яму трэба пратрымацца ў кінатэатрах амаль 40 гадоў.

Дагэтуль не апублікаваныя лічбы збораў пасля першага тыдня пракату найноўшай беларускай стужкі на тэрыторыі нашай краіны. Беларускі рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык паведамляе ў сваім фэйсбуку, што гэтую інфармацыю яму, аднак, удалося атрымаць са спраўджанай крыніцы. Паводле Курэйчыка, «Мы, браты» зарабілі каля 5 000 долараў.

«Для параўнання, добрая галівудская альбо расейская стужка збіраюць ад 100 тыс. долараў. Блокбастары – да 400 000 тыс.» – піша рэжысёр.

Сёння газета «Магілёўскія ведамасці» апублікавала матэрыял з прэм’еры фільма ў Магілёве з удзелам прадусара і актораў: у залі сядзяць толькі школьнікі.

Бюджэт фільма складае 2,5 мільёна долараў, і каб зарабіць грошы, на якія спадзяваліся вытворцы, яму трэба ісці ў айчынных кінатэатрах 2 000 тыдняў, то бок 38 гадоў.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары