За два дні ў Беларусі з запасу ў войска прызвалі каля 1500 чалавек

video

Як прызываюць рэзервістаў у Беларусі. Відэа

Беларусь працягвае маштабнае правяранне боегатовасці войска. Пункты збору прызыўнікоў з рэзерву можна пабачыць шмат дзе: людзей накіроўваюць у вайсковыя гарнізоны Менскай, Віцебскай і Магілёўскіх вобласцяў. Частка ваеннаабавязаных 9 лютага прыме прысягу.

Позвы прыходзяць непасрэдна на працу. Каб забяспечыць эфектыўнасць прызыву, закранулі не толькі працаўнікоў ваенкаматаў, але і міліцыю. На зборы даюць усяго некалькі гадзінаў, а некаторых забіраюць адразу ды адпраўляюць у ваенныя гарнізоны.

«Беларуская вайсковая газета» піша, што 7 лютага ў найвышэйшую ступень боегатовасці прывялі пантонна-маставы батальён 188-й інжынернай брыгады. Ён здзейсніў марш і будаваў пераправу праз Свіслач для падраздзяленняў, якія прымаюць удзел у вучэннях на Асіповіцкім палігоне. 8 лютага прывялі ў найвышэйшую ступень баявой гатовасці знішчальная авіяцыйная база ВПС і войскаў Супрацьпаветранай абароны.

Вайскоўцы 103-й паветрана-дэсантнай брыгады атрымалі задачу на высоўванне ў раён Лепельскага палігона. У начных вучэння ўзялі ўдзел больш за 60 адзінак тэхнікі і 250 чалавек асабістага саставу, піша tvr.by.

Афіцыйная мэта збораў – комплекснае правяранне баяздольнасці беларускага войска ды рыхтаванне да выканання разнастайных задачаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары