Відэафакт: Блокпост у Жодзіне

video

У Жодзіне рыхтуюцца да вучэнняў, на якіх адпрацуюць абарону розных абʼектаў на тэрыторыі гораду і Смалявіцкага раёну. З запасу прызываюць салдатаў і афіцэраў. У вучэннях будуць удзельнічаць таксама міліцыянты, адстаўныя афіцэры ды прапаршчыкі.

Блок-пост на вуліцы Лагойскай спецыяльна пад вучэнні пабудавалі работнікі Жодзінскага ЖКГ, паведамляе ex-press.by.

Падчас збораў ваеннаабавязаныя прымуць прысягу. Яны будуць праходзіць навучанне, удзельнічаць у стрэльбах і ў абароне аднаго з аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Смалявіцкага раёну.

Праз Смалявіцкі раён праходзіць траса М1 – асноўная транзітная дарога ў Беларусі. З’яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан’еўрапейскага транспартнага калідора II Берлін–Ніжні Ноўгарад.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары