З’явілася відэа выбуху на наваполацкім «Паліміры»

video

Выбух і моцны пажар на наваполацкім заводзе адбыліся ў выніку выкіду этылену.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце МНС. У выніку інцыдэнту быў спынены тэхналагічны працэс цэху 105 заводу «Палімір».

Жыхар Наваполацку ў сацыяльнай сетцы піша, што ад магутнасці выбуху пасыпалася плітка і тынкоўка ўнутры будынку, што знаходзіцца ў 100 метрах ад месца здарэння.

Цяпер высвятляецца, чаму не спрацаваў рэгуліровачны клапан, паведамляе сайт міністэрства. Пацярпелых няма.

НМ, belsat.eu, здымкі з сацыяльных сетак

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары