Пра гэта паведамляе міністэрства абароны ФРГ.
Цягам апошніх 25 гадоў Германія ўдзельнічала ў 52 міжнародных місіях. У іх прынялі ўдзел 410 000 жаўнераў Бундэсверу. У місіях загінула 108 нямецкіх вайскоўцаў.
Інфармацыя пра кошт удзелу Германіі ў міжнародных вайсковых місіях была апублікаваная пасля адпаведнага запыту ва ўрад ФРГ Левай партыі. Прадстаўнікі партыі патрабуюць спыніць удзел Германіі ў васковых аперацыях, а таксама спыніць пастаўкі нямецкага ўзбраення за мяжу.
ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com