Яўген Кісялёў і Святлана Калінкіна вядуць дэбаты «Тэрыторыя праўды» на «Белсаце»

Фота

Міжнародныя дэбаты з удзелам дзясяткаў экспертаў з Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы, Расеі ды Украіны цяпер на «Белсаце».

Палітычныя прагнозы і эканамічныя дыягназы, аналіз палітыкі Расеі – якой яна будзе пасля выбараў і як паўплывае на суседнія краіны, то бок на нас, ды на ўвесь рэгіён.

Паата Шэшэлідзэ, прэзідэнт Новай эканамічнай школы Грузіі і Лаўрынас Касчунас, дэпутат Сейму Літоўскай рэспублікі
Святлана Калінкіна, вядоўца праграмы
Сяргей Пеляса, рэдактар «Тэрыторыі праўды», Яўген Кісялёў, вядоўца праграмы

Вядзе «Тэрыторыю праўды» дуэт славутых журналістаў. Расейскі тэлевядоўца Яўген Кісялеў, адзін са стваральнікаў НТВ, які цяпер працуе ва Украіне. На радзіме яму пагражае шматгадовае зняволенне. Разам з ім у студыі беларуская публіцыстка, вядоўца «Белсату» Святлана Калінкіна.

Яраслаў Раманчук, прэзідэнт Цэнтру «Мізеса»
Уладзімір Мілоў, эканаміст з каманды Аляксея Навальнага

Бяспека і ўзбраенне, эканоміка, палітыка, «Рускі мір» – тэмы чатырох сустрэчаў-дыскусій на «Тэрыторыі праўды» у студыі «Белсату».

Праграма будзе выходзіць на расейскай мове – і разлічаная не толькі на беларускага гледача, але і на аўдыторыю краінаў Усходняга Партнэрства і Балтыі – суседзяў Беларусі ды Расеі.

«Мы прапаноўваем нашым гледачам, не толькі ў Беларусі, альтэрнатыву расейскаму пункту гледжання на палітыку Крамля і даем прагноз на бліжэйшыя гады. Па-расейску нас зразумеюць і ў Грузіі і ў Літве. Гэта стратэгія «Белсату» – захаваць беларускую асноўнай мовай каналу, але адначасова ствараць 2-3 перадачы па-расейску каб выйсці на новую аўдыторыю. Нам трэба развівацца і гэтае развіццё ўжо дае эфекты. Мы дасягнулі шматсоттысячных праглядаў расейскамоўнага відэа на ютубе і пачалі супрацу з брытанскім медыягігантам BBC», – распавядае рэдактар «Тэрыторыі праўды» Сяргей Пеляса.

Аўтар праекта – віцэ-дырэктар«Белсату» Аляксей Дзікавіцкі. Візуальнае афармленне праграмы зрабіў мастак, дызайнер Міхал Анемпадыстаў, гэта была ягоная апошняя праца.

Паказ прэм’ернага выдання «Тэрыторыі праўды» запланаваны на 21-га лютага на тэлеканале«Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце belsat.eu

Сачыць за навінамі і цікавосткамі спецпраекта можна ТУТ.

belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары