Пачынаючы з 12 лютага ў Беларусі можна датэрмінова прагаласаваць на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фатограф belsat.eu аб’ехаў выбарчыя ўчасткі Менску, каб паглядзець, як праходзіць датэрміновага галасаванне.
10.15. У ДК МАЗ знаходзіцца выбарчыя ўчасткі №46 і №47.
Участкі працуюць толькі 15 хвілін, а ў урне ўжо куча бюлетэняў. І вось чаму:
У гэты час праходзіць канцэрт мясцовай самадзейнасці. У зале 600 чалавек, вольных месцаў у зале няма.
11.10. Участак для галасавання № 28 знаходзіцца ў ДК Менскага трактарнага завода.
Месца для назіральнікаў – у куце на лаве.
Затое звярніце ўвагу як упрыгожаны кут!
Усё вытрымана ў традыцыйных колерах. За ўвесь час знаходжання нашага карэспандэнта ніхто не прыйшоў.
Так выглядае стэнд, які стаіць ля адміністрацыі Фрунзенскага раёну. Жывога месца няма.
12.40. Участак для галасавання №39 знаходзіцца ў адным з карпусоў БНТУ.
Старшыня камісіі сустракае ветліва: «Зараз ідуць заняткі і студэнтаў не багата, а вось да вас са «Звязды» прыходзілі – быў аншлаг».
13.30. Участак для галасавання №37, 11 корпус БНТУ. Стаяць калонкі, грае немудрагелісты матыў: «Ён бы падышоў, я бы адвярнулася».
За пяць хвілін прайшло ажно дзесяць чалавек. Старшыня гэта патлумачыў так: «Студэнты ў нядзелю хочуць паехаць у Сілічы катацца, таму ідуць галасаваць загадзя».
Студэнт пятага курсу на ўмовах ананімнасці распавёў што такая практыка кожныя выбары. Ён да апошняга хацеў не прымаць удзел у датэрміновым галасаванні, але сёння іх групу наведала адміністрацыя:
«Вядуць спісы, вы разумееце… а я жыву ў інтэрнаце».
16.00. Участак №36 знаходзіцца ў інтэрнаце БНТУ. У студэнтаў скончыліся пары, таму людзей тут шмат. За 15 хвілін працы ўчастка прайшло ажно 20 чалавек! Камендант падводзіць хлопцаў да дзвярэй участка, сябра камісіі запытвае нумар пакоя. Назіральніца ў гэты час назірае за сваім тэлефонам.
Дзяўчыны падыходзяць да стэнда кандыдатаў: «Вось гэта жанчына беспартыйная, я буду за яе галасаваць»
Студэнт вайсковай кафедры распавёў нашаму карэспандэнту, што ім абяцалі выходны ў пятніцу:
«Шмат каму прапаноўвалі ў пятніцу выходны, але наша група адмовілася. А прыйшоў я галасаваць, бо мяне не будзе ў горадзе ў нядзелю».
Другі хлопчык пацвердзіў, што выходны ў пятніцу будзе:
«Да нас прыходзіла камендант, прасілі ў ВНУ. Усё прагаласавалі, у пятніцу тут ужо нікога не будзе».
Ірына Арахоўская, belsat.eu