Фестываль «Holy fest» у Гомлі
Яркія фарбы, энергічная музыка, драйв, весялосць – у Гомлі адбыўся фестываль фарбаў «Holy fest».
Гэта яркае музычнае свята дзеля абʼяднання моладзі ды свабоды самавыяўлення галоўная традыцыя якога – абсыпаць адзін аднога рознакаляровымі фарбамі. Некалькі соцень юнакоў на чале з нястомным дыджэем некалькі гадзінаў запар скакалі пад музыку, крычалі, абдымаліся ды жартавалі.
Ларыса Кавальчук, belsat.eu