Як расеец здзівіўся ў беларускай вёсцы, што тут размаўляюць інакш


Неяк бабуля пайшла палоць буракі, а госця папрасіла абраць парэчкі – самая лёгкая праца, якую звычайна прызначалі для дзяцей. Калі ж прыйшла з поля, кусты чырванелі сакавітасцю ягадаў. «Чаму ж вы не абралі парэчак?», – спыталася кіроўцу. «Я не понял, что это?», – адказаў разгублены мужчына.

«Глядзіце, парэчкі – гэта вось такія ягады», – цярпліва тлумачыла бабунька. «Вось як у вас гавораць на снеданне – завтрак, а на вячэру – ужин, так у нас на гэтыя ягады кажуць парэчкі», – вучыла яна расейскага кіроўцу беларускай мове. «Да, да», – неяк сумна адказваў мужчына.

Больш чытайце ў рубрыцы Віктара Шукеловіча «Шуканні» ў раздзеле «Аўтарскія праекты».

Стужка навінаў