Вынікі апытання прарасейскага інтэрнэт-выдання: 61% жыхароў Крыму хочуць вярнуцца ва Украіну


61% крымчанаў выказаліся за пашыраныя паўнамоцтвы паўвыспы ў складзе Ўкраіны і толькі 19% хочуць, каб Крым застаўся ў складзе Расіі.

Так выглядаюць вынікі інтэрнэт-галасавання на сайце прарасейскай «Крымскай праўды». У галасаванні прынялі ўдзел каля 5000 тыс. чалавек. Рэдакцыя выдання палічыла вынікі галасавання хакерскай атакай і выдаліла апытанне.

У інтэрв’ю для фільму «Крым. Путь на Родину», які хутка пакажуць на тэлеканале «Россия-1» Уладзімер Пуцін патлумачыў чаму Расея анексавала паўвыспу.

«Я ўсім маім калегам, а іх было чацвёра, сказаў, што сітуацыя на Украіне разгарнулася такім чынам, што мы мусім пачаць працу па вяртанню Крыму ў склад Расеі. Таму што мы не можам кінуць гэтую тэрыторыю і людзей, якія там пражываюць, пад каток нацыяналістаў», – зяавіў кіраўнік Расеі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары