[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]
Даўнія традыцыі, звязаныя з мясцовай гісторыяй, зберагае экалагічная сядзіба «Альба Рутэнія» ў вёсцы Біскупцы пад Лідай. Уладальнік спадар Алесь Бартосік падзяліўся з Belsat.eu пацешнымі показкамі са сваіх уладанняў.
– Чым я магу дапамагчы вам, шаноўная?
– Есть ли у вас кофие? – запыталася падарожніца.
Спадар Алесь збянтэжыўся, бо не ведаў, на якое мове з ім размаўляла жанчына.
– «Кофе» няма, магу пачаставаць толькі кавай, – адказаў уладальнік «Альба Рутэніі».
У гэты час кіроўца, відаць, муж кабеты, выйшаў з машыны.
– Валерык, тут кофия нет, – загукала наведніца да свайго мужа. – Тут совсем нет кофия, только какава, будешь какаву?»
У выніку госці паехалі, не паспытаўшы свежай кавы.
Больш чытайце ў аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні».